даручэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. даручэ́нне даручэ́нні
Р. даручэ́ння даручэ́нняў
Д. даручэ́нню даручэ́нням
В. даручэ́нне даручэ́нні
Т. даручэ́ннем даручэ́ннямі
М. даручэ́нні даручэ́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

даручэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Справа, даручаная каму-н. для выканання.

Грамадскае д.

2. Дакумент, які дае права каму-н. дзейнічаць ад імя асобы, што выдала яго; даверанасць.

Атрымаць зарплату па даручэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даручэ́нне ср.

1. поруче́ние;

небяспе́чнае д. — опа́сное поруче́ние;

2. (документ) дове́ренность ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даручэ́нне, ‑я, н.

1. Справа, даручаная каму‑н. для выканання; заданне. Партыйнае даручэнне. □ У больш тонкія пачуцці .. [шафёр] не ўваходзіў, а ведаў адно: узяў баец даручэнне, павінен выканаць. Кулакоўскі. Было яшчэ даручэнне райкома праверыць суседні калгас «Бальшавік». Дуброўскі.

2. Дакумент, які дае каму‑н. права дзейнічаць ад імя асобы, што выдала яго; даверанасць. Пакідаючы Закуцце, Ігар напісаў гаспадару даручэнне, каб той атрымаў у канторы саўгаса, як прыйдзе на гэта час, Ігараву зарплату. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поруче́ние даручэ́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

препоруче́ние даручэ́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сакрэ́тнік

‘чалавек, які выконвае сакрэтнае даручэнне

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. сакрэ́тнік сакрэ́тнікі
Р. сакрэ́тніка сакрэ́тнікаў
Д. сакрэ́тніку сакрэ́тнікам
В. сакрэ́тніка сакрэ́тнікаў
Т. сакрэ́тнікам сакрэ́тнікамі
М. сакрэ́тніку сакрэ́тніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зада́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Тое, што прызначана для выканання; даручэнне.

Даць з.

Выканаць з.

Баявое з.

Дамашняе з. (зададзены ўрок).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асо́бы, -ая, -ае.

1. Які мае спецыяльныя функцыі, спецыяльнае прызначэнне.

А. аддзел.

Асобае даручэнне.

2. Адметны, не падобны да іншых, асаблівы.

Асобая думка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

успо́мніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., каго-што, пра каго-што і з дадан.

Аднавіць у сваёй памяці.

У. мінулае.

У. пра важнае даручэнне.

|| незак. успаміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)