даклярава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што і з інф. (разм.).

Паабяцаць (абяцаць) зрабіць што-н.

Дакляраваў абавязкова прыйсці.

|| незак. таксама дакляро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даклярава́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дакляру́ю дакляру́ем
2-я ас. дакляру́еш дакляру́еце
3-я ас. дакляру́е дакляру́юць
Прошлы час
м. даклярава́ў даклярава́лі
ж. даклярава́ла
н. даклярава́ла
Загадны лад
2-я ас. дакляру́й дакляру́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дакляру́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

даклярава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дакляру́ю дакляру́ем
2-я ас. дакляру́еш дакляру́еце
3-я ас. дакляру́е дакляру́юць
Прошлы час
м. даклярава́ў даклярава́лі
ж. даклярава́ла
н. даклярава́ла
Загадны лад
2-я ас. дакляру́й дакляру́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час даклярава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

даклярава́ць разг.

1. сов. обеща́ть, пообеща́ть;

2. несов. обеща́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даклярава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;

1. зак. і незак., з інф. або злучн. «што». Даць (даваць) абяцанне зрабіць што‑н., аднесціся пэўным чынам да каго‑, чаго‑н. Камендант доўга распякаў салдат, якія вартавала чыгунку. Дакляраваў пад суд пааддаваць іх за страту пільнасці. Сабаленка. [Мар’яна Іванаўна і Сяргей Пятровіч] дакляравалі быць абавязкова, толькі крыху пазней: трэба ўправіцца з хатнімі справамі, як-ніяк — нядзеля. Дубоўка. // перан.; што і чаго. Запэўніць (запэўніваць) каго‑н. у тым, што ён атрымае што‑н. А Пятрусь і Міхась вывучылі ўвесь буквар, бо Паўлюк дакляраваў ім за гэта кніжак з малюнкамі. Колас.

2. незак., што або з інф. Падаваць якія‑н. надзеі; абнадзейваць. [Ганна] хвалявалася радасцю чакання нечага невядомага, блізкага, якое шмат дакляравала, вабіла і афарбоўвала ўсё ў ружовыя колеры. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Даклярава́ць ’абяцаць’ (БРС), дэкляро́ўка ’абяцаная рэч’ (Нас.). Ужо ў ст.-бел. мове декляровати ’аб’яўляць, абяцаць’ (гл. Булыка, Запазыч., 90). Запазычанне з польск. deklarować ’тс’ (а гэта з лац. declarare; так Булыка, там жа). Кюнэ (Poln., 50) крыніцай польск. слова лічыць ням. deklarieren (< лац.). Параўн. дакляра́цыя, дэкларава́ць. У рус. мове XVII ст. існавала лексема декляровать, якая таксама з’яўляецца запазычаннем з польск. мовы. Пытанне, аднак, досыць складанае (аб магчымых трактоўках гісторыі гэтай групы слоў гл. падрабязна ў Шанскага, 1, Д, Е, Ж, 56).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дакляро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дакляраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пообеща́ть сов., разг. паабяца́ць, даклярава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даклярава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дакляраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обеща́ть

1. сов. паабяца́ць, даклярава́ць;

2. несов. абяца́ць, дакляро́ўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)