Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
даклярава́цьразг.
1.сов. обеща́ть, пообеща́ть;
2.несов. обеща́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
даклярава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
1.зак. і незак., зінф. або злучн. «што». Даць (даваць) абяцанне зрабіць што‑н., аднесціся пэўным чынам да каго‑, чаго‑н. Камендант доўга распякаў салдат, якія вартавала чыгунку. Дакляраваў пад суд пааддаваць іх за страту пільнасці.Сабаленка.[Мар’яна Іванаўна і Сяргей Пятровіч] дакляравалі быць абавязкова, толькі крыху пазней: трэба ўправіцца з хатнімі справамі, як-ніяк — нядзеля.Дубоўка.//перан.; што і чаго. Запэўніць (запэўніваць) каго‑н. у тым, што ён атрымае што‑н. А Пятрусь і Міхась вывучылі ўвесь буквар, бо Паўлюк дакляраваў ім за гэта кніжак з малюнкамі.Колас.
2.незак., што або зінф. Падаваць якія‑н. надзеі; абнадзейваць. [Ганна] хвалявалася радасцю чакання нечага невядомага, блізкага, якое шмат дакляравала, вабіла і афарбоўвала ўсё ў ружовыя колеры.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
даклярава́ць
(польск. deklarować, ад лац. declarare)
паабяцаць зрабіць што-н., аднесціся пэўным чынам да каго-н., чаго-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Даклярава́ць ’абяцаць’ (БРС), дэкляро́ўка ’абяцаная рэч’ (Нас.). Ужо ў ст.-бел. мове декляровати ’аб’яўляць, абяцаць’ (гл. Булыка, Запазыч., 90). Запазычанне з польск.deklarować ’тс’ (а гэта з лац.declarare; так Булыка, там жа). Кюнэ (Poln., 50) крыніцай польск. слова лічыць ням.deklarieren (< лац.). Параўн. дакляра́цыя, дэкларава́ць. У рус. мове XVII ст. існавала лексема декляровать, якая таксама з’яўляецца запазычаннем з польск. мовы. Пытанне, аднак, досыць складанае (аб магчымых трактоўках гісторыі гэтай групы слоў гл. падрабязна ў Шанскага, 1, Д, Е, Ж, 56).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дакляро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак.дадакляраваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пообеща́тьсов., разг. паабяца́ць, даклярава́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)