дакла́д

‘дадатковы матэрыял для адзення, абутку’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. дакла́д
Р. дакла́ду
Д. дакла́ду
В. дакла́д
Т. дакла́дам
М. дакла́дзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дакла́д

‘публічнае, вуснае, пісьмовае паведамленне’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дакла́д дакла́ды
Р. дакла́да дакла́даў
Д. дакла́ду дакла́дам
В. дакла́д дакла́ды
Т. дакла́дам дакла́дамі
М. дакла́дзе дакла́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дакла́д², -у, М -дзе, м.

Дадатковы матэрыял пры пашыве вопраткі, абутку (падкладка, гузікі і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дакла́д¹, -а, Ма́дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Публічнае паведамленне: разгорнутае асвятленне якой-н. тэмы.

Навуковы д.

Абмеркаванне даклада.

2. Вуснае ці пісьмовае паведамленне кіраўніку ўстановы аб службовых справах.

Д. дырэктару.

3. Паведамленне аб прыходзе наведвальніка.

Без даклада не ўваходзіць.

|| прым. дакладны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).

Дакладная запіска.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дакла́д I м.

1. в разн. знач. докла́д;

д. аб пахо́джанні чалаве́ка — докла́д о происхожде́нии челове́ка;

справазда́чны д. — отчётный докла́д;

ён у дырэ́ктара з ~дам — он у дире́ктора с докла́дом;

без ~да не ўвахо́дзіць — без докла́да не входи́ть;

2. офиц. (письменное заявление) представле́ние ср.; докла́д;

д. аб пераво́дзе на но́вую паса́ду — представле́ние о перево́де на но́вую до́лжность

дакла́д II м., порт., сапож. прикла́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дакла́д 1, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Публічнае паведамленне на пэўную тэму. Справаздачны даклад. Даклад на міжнародную тэму. Чытаць лекцыі і даклады. □ Увечары ў клубе, пасля даклада, была мастацкая частка. Ермаловіч.

2. Вуснае ці пісьмовае афіцыйнае паведамленне кіраўніку, начальніку і пад. Маёр Раманенка хутка выскачыў яму насустрач з дакладам: — Таварыш палкоўнік!.. Палкоўнік махнуў рукою: «Не трэба». Шамякін.

3. Паведамленне аб прыходзе наведвальніка. — Прашу мяне не турбаваць і без даклада не ўваходзіць. Дубоўка.

дакла́д 2, ‑у, М ‑дзе, м.

Дадатковы матэрыял (падкладка, гузікі і пад.) для шыцця адзення, абутку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дакла́ддаклад’ (БРС). Паводле Шанскага (1, Д, Е, Ж, 157), бел. дакла́д (як і балг. докла́д) запазычана з рус. докла́д ’тс’. Рус. слова ўтворана бязафіксным спосабам словаўтварэння ад дзеяслова докладати ’дакладваць’. У рус. помніках яно вядома з 1474 г. Сюды адносяцца і дакла́дчык, дакла́дчыца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дакладны́ гл. даклад¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дахо́длівы, -ая, -ае.

Даступны для разумення.

Даклад быў напісаны даходлівай мовай.

|| наз. дахо́длівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фрагмента́рны, -ая, -ае.

1. гл. фрагмент.

2. перан. Няпоўны, урывачны.

Ф. даклад.

|| наз. фрагмента́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)