дабра́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Добры, спагадлівы чалавек.

Ён д. па натуры.

|| ж. дабра́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. дабра́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дабра́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дабра́к дабракі́
Р. дабрака́ дабрако́ў
Д. дабраку́ дабрака́м
В. дабрака́ дабрако́ў
Т. дабрако́м дабрака́мі
М. дабраку́ дабрака́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дабра́к, -ка́ м., разг. добря́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дабра́к, ‑а, м.

Разм. Добры, спагадлівы чалавек. Гэта быў яшчэ не стары чалавек, але валасы меў сівыя. Позірк вачэй — суровы, патрабавальны. Але чамусьці не страшна было пад.. позіркам гэтага чалавека. Ён [камандзір] здаваўся дабраком. Каваленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

добря́к разг. дабра́к, -ка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)