гусі́ны

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гусі́ны гусі́ная гусі́нае гусі́ныя
Р. гусі́нага гусі́най
гусі́нае
гусі́нага гусі́ных
Д. гусі́наму гусі́най гусі́наму гусі́ным
В. гусі́ны (неадуш.)
гусі́нага (адуш.)
гусі́ную гусі́нае гусі́ныя (неадуш.)
гусі́ных (адуш.)
Т. гусі́ным гусі́най
гусі́наю
гусі́ным гусі́нымі
М. гусі́ным гусі́най гусі́ным гусі́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гусі́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гусі́ны гусі́ная гусі́нае гусі́ныя
Р. гусі́нага гусі́най
гусі́нае
гусі́нага гусі́ных
Д. гусі́наму гусі́най гусі́наму гусі́ным
В. гусі́ны (неадуш.)
гусі́нага (адуш.)
гусі́ную гусі́нае гусі́ныя (неадуш.)
гусі́ных (адуш.)
Т. гусі́ным гусі́най
гусі́наю
гусі́ным гусі́нымі
М. гусі́ным гусі́най гусі́ным гусі́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гусі́ны гуси́ный;

г. шма́лец — гуси́ный жир;

~ная ску́ра — гуси́ная ко́жа;

~нае пяро́ — гуси́ное перо́;

г. крок — гуси́ный шаг

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гусі́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гусі, гусей, належыць ім. Гусінае мяса. Гусіныя лапы. □ На вуліцы гусіныя чароды паволі і нехаця, з крыкам саступаюць дарогу машынам. Хведаровіч.

•••

Гусінае пяро гл. пяро.

Гусіная скура гл. скура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гусь, -і, мн. гу́сі, -е́й, ж.

Дзікая і свойская вадаплаўная птушка з доўгай шыяй.

Як з гусі вада (таксама перан.: нічога не дзейнічае).

|| памянш.-ласк. гу́ска, -і, ДМ -сцы, мн. -і, -сак, ж.

|| прым. гусі́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шма́лец, -льцу, м.

Гусіны тлушч.

|| прым. шма́льцавы, -ая, -ае.

Шмальцавая мазь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гуси́ный гусі́ны;

гуси́ный жир шма́лец;

гуси́ная ко́жа гусі́ная ску́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

садо́к², -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м.

1. Штучны вадаём для развядзення рыбы; прыстасаванне для трымання злоўленай жывой рыбы.

2. Памяшканне (клетка, вадаём і пад.) для развядзення і трымання жывёл.

Гусіны с.

С. для рыбы.

|| прым. садко́вы, -ая, -ае.

Садковая рыба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Пагусяне́ць, пагусцець ’скарчанець’ (Мат. Гом.), погусенець ’зрабіцца падобным на гусіную скуру (ад холаду)’ (Сл. ПЗБ). Да гусіны < гусь (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шма́лец, ‑льцу, м.

Гусіны тлушч. Птушынае царства, як у газетах пісалі, і не абы якой птушкі! Качкі, як гусі, а гусі, як ладныя індыкі. Адзін шмалец! Грамовіч. [Мацвееў:] — А зімой без кажуха, валёнак, не абмазаўшы твар шмальцам, і носу не вытыркай. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)