гра́матны прям., перен., см. пісьме́нны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гра́матны, ‑ая, ‑ае.

Які ўмее чытаць і пісаць; пісьменны. Прыедуць, бывала, сяляне з рынку, пачнуць выбіраць з воза пакункі і знойдуць вузенькія, доўгенькія лісточкі. Няграматны селянін паглядзіць на .. [лістоўкі] ды схавае ў кішэню, каб пры здарэнні паказаць чалавеку граматнаму. Колас. // Які ўмее граматычна правільна пісаць. Граматны вучань. // Граматычна правільна напісаны. Граматнае пісьмо. // перан. Які мае неабходныя веды ў якой‑н. галіне. Граматны інжынер. □ У паэзію ідзе таленавітае, літаратурна граматнае, знаёмае з тэхнікай справы пакаленне. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пісьменнік ’той, хто піша літаратурныя творы’ (ТСБМ, Гарэц.), ’граматны’ (Касп.) < пісьме́нны ’які ўмее чытаць і пісаць, граматны’ (ТСБМ, Мядзв., Гарэц., Варл.) і суф. ‑нік са значэннем носьбітаў адпаведнай прыметы. Параўн. ст.-рус. письменникъ ’граматы чалавек’ (1686).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грамаце́й, ‑я, м.

Разм. Граматны чалавек. Маці пайшла да грамацея Мікіты Хадуна, які пісаў людзям «прашэнні», і адпісала аб новым прыбытку ў хаце. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пісьме́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўмее чытаць і пісаць; граматны. [Ян:] — Чытайце, хто пісьменны, кніжкі, як стваралася наша зямля. Пестрак. // Які ўмее граматычна правільна пісаць і гаварыць. Пісьменны вучань. // перан. Які мае неабходныя веды ў якой‑н. галіне. Пісьменны інжынер.

2. У якім няма граматычных і стылістычных памылак. Пісьменны дыктант. // перан. Выкананы адпаведна з асноўнымі патрабаваннямі. Пісьменны праект.

3. у знач. наз. пісьме́нны, ‑ага, м. Чалавек, які ўмее чытаць і пісаць. Пісьменнаму і кнігі ў рукі! Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)