гра́матны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гра́матны гра́матная гра́матнае гра́матныя
Р. гра́матнага гра́матнай
гра́матнае
гра́матнага гра́матных
Д. гра́матнаму гра́матнай гра́матнаму гра́матным
В. гра́матны (неадуш.)
гра́матнага (адуш.)
гра́матную гра́матнае гра́матныя (неадуш.)
гра́матных (адуш.)
Т. гра́матным гра́матнай
гра́матнаю
гра́матным гра́матнымі
М. гра́матным гра́матнай гра́матным гра́матных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

гра́матны прям., перен., см. пісьме́нны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гра́матны, ‑ая, ‑ае.

Які ўмее чытаць і пісаць; пісьменны. Прыедуць, бывала, сяляне з рынку, пачнуць выбіраць з воза пакункі і знойдуць вузенькія, доўгенькія лісточкі. Няграматны селянін паглядзіць на .. [лістоўкі] ды схавае ў кішэню, каб пры здарэнні паказаць чалавеку граматнаму. Колас. // Які ўмее граматычна правільна пісаць. Граматны вучань. // Граматычна правільна напісаны. Граматнае пісьмо. // перан. Які мае неабходныя веды ў якой‑н. галіне. Граматны інжынер. □ У паэзію ідзе таленавітае, літаратурна граматнае, знаёмае з тэхнікай справы пакаленне. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гра́матны (у чым) schkundig, geschlt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пісьменнік ’той, хто піша літаратурныя творы’ (ТСБМ, Гарэц.), ’граматны’ (Касп.) < пісьме́нны ’які ўмее чытаць і пісаць, граматны’ (ТСБМ, Мядзв., Гарэц., Варл.) і суф. ‑нік са значэннем носьбітаў адпаведнай прыметы. Параўн. ст.-рус. письменникъ ’граматы чалавек’ (1686).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грамаце́й, ‑я, м.

Разм. Граматны чалавек. Маці пайшла да грамацея Мікіты Хадуна, які пісаў людзям «прашэнні», і адпісала аб новым прыбытку ў хаце. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пісьме́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўмее чытаць і пісаць; граматны. [Ян:] — Чытайце, хто пісьменны, кніжкі, як стваралася наша зямля. Пестрак. // Які ўмее граматычна правільна пісаць і гаварыць. Пісьменны вучань. // перан. Які мае неабходныя веды ў якой‑н. галіне. Пісьменны інжынер.

2. У якім няма граматычных і стылістычных памылак. Пісьменны дыктант. // перан. Выкананы адпаведна з асноўнымі патрабаваннямі. Пісьменны праект.

3. у знач. наз. пісьме́нны, ‑ага, м. Чалавек, які ўмее чытаць і пісаць. Пісьменнаму і кнігі ў рукі! Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)