го́сць

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. го́сць го́сці
Р. го́сця гасце́й
Д. го́сцю гасця́м
В. го́сця гасце́й
Т. го́сцем гасця́мі
М. го́сцю гасця́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

госць, -я, мн. -і, гасце́й, м.

1. Той, хто наведвае каго-н.

Ехаць у госці.

Г. не дзьміся, еш, што ў місе (прыказка).

2. Асоба, афіцыйна запрошаная прысутнічаць на сходзе, пасяджэнні і пад.

Месцы для гасцей.

|| ж. го́сця, -і, мн. -і, -ей і -яў.

|| прым. гасцявы́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).

Г. білет на канферэнцыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

госць м. гость;

бясе́дныя го́сці — зва́ные го́сти;

няпро́шаны г. — непро́шеный гость;

г. не г., а валакі́ты досцьпогов. гость не гость, а хлопо́т хвата́ет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

госць, ‑я, Р мн. гасцей; м.

1. Чалавек, запрошаны сваімі блізкімі ці знаёмымі на якую‑н. урачыстасць, частаванне. Званы госць. Сустракаць гасцей. □ З прычыны завяршэння будаўніцтва дома гаспадар наладзіў урачысты баль, склікаў шмат гасцей. Лынькоў.

2. Чалавек, які наведаў каго‑н. выпадкам або з пэўнай мэтай. Нечаканы госць. □ — Вось дык хлопец! Скуль ты гэткі? Ну, зайдзі ж да нас у хату, будзеш нашым госцем, дзетка, Ты — не дрэнны памагаты. Дубоўка. На стол пакласці ўсё, што ёсць, — Такі ўжо звычай наш спрадвечны. Як толькі ў хату ступіць госць — Адразу смажыцца яечня. Сіпакоў. // (у спалучэнні са словамі «рэдкі», «часты»). Пра таго (тое), што паяўляецца дзе‑н. на які‑н. час. Доўгі час літаратурныя мемуары былі рэдкім госцем на старонках нашага друку. Казека. Начальнік павятовай дэфензівы стаў частым госцем у Караліне. Пальчэўскі.

3. Асоба, афіцыйна запрошаная на якое‑н. пасяджэнне, канферэнцыю, урачыстасць. Прыехала на свята шмат дарагіх гасцей з розных гарадоў Вялікага Саюза — настаўнікі, прафесары, рабочыя, лётчыкі. Бядуля.

4. Гіст. Іншаземны купец. Заморскі госць.

•••

Быць у гасцях — прабываць дзе‑н. на правах госця.

Ісці (ехаць і пад.) у госці — адпраўляцца куды‑н. у якасці госця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Госцьгосць’ (БРС, Шат.). Рус. гость, укр. гість, польск. gość, чэш. host, серб.-харв. го̑ст, ст.-слав. гость. Прасл. *gostь. Роднасныя формы: гоц. gasts ’чужы, чужаземец’, ням. Gastгосць’, лац. hostis ’чужы, госць’, ’чужаземец, вораг’. Гл. Бернекер, 337; Траўтман, 80; Фасмер, 1, 447; Слаўскі, 1, 328; Трубачоў, Эт. сл., 7, 67–68.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гасцявы́ гл. госць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

негада́ны, -ая, -ае.

Нечаканы, неспадзяваны.

Н. госць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нязва́ны, -ая, -ае.

Які з’явіўся куды-н. без запрашэння.

Н. госць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заўсёдны, -ая, -ае.

Які бывае заўсёды, пастаянны, звычайны.

З. госць.

Заўсёдныя клопаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няпро́шаны, -ая, -ае.

Які з’явіўся куды-н. без запрашэння, нечаканы.

Н. госць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)