го́рдасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. го́рдасць
Р. го́рдасці
Д. го́рдасці
В. го́рдасць
Т. го́рдасцю
М. го́рдасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

го́рдасць, -і, ж.

1. Пачуццё ўласнай годнасці, самапавага.

Нацыянальная г.

2. Пачуццё задавальнення ад сваіх або чыіх-н. поспехаў.

Г. за сяброў.

3. Пра таго, кім (чым) ганарацца.

Сын — мая г.

4. Ганарыстасць, напышлівасць.

Яго абвінавачвалі ў празмернай гордасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́рдасць ж. го́рдость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

го́рдасць, ‑і, ж.

1. Пачуццё ўласнай годнасці, павагі да сябе. — Г-э-э-э, панічок: з-пад самага Пінска прыходзяць і прыязджаюць да старой Мар’і, — з гордасцю прамовіла бабка. Колас. // Пачуццё задавальнення ад сваіх або чыіх‑н. поспехаў. Юрка адчуваў даверлівую Лёдзіну адданасць і поўніўся.. гордасцю за сябе. Карпаў.

2. Тое, чым (або той, кім) ганарацца. Гордасць і слава зямлі нашай — Простыя людзі. Куляшоў. Родная партыя — наша сумленне, Нашая гордасць і наша любоў. Бачыла.

3. Ганарыстасць, напышлівасць, фанабэрыстасць. Гордасці многа, а розуму не хапае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́рдость го́рдасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

горды́ня уст. го́рдасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

краса́, -ы́, ж.

1. Хараство, прыгажосць; што-н. прыгожае, прывабнае.

К. асенняга лесу.

К. беларускага краю.

Дзявочая к.

2. Упрыгожанне, слава чаго-н.

К. і гордасць Мінска — сталічныя паркі і тэатры.

3. Пылок на злакавых раслінах, што красуюць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Амбі́цыягордасць’ (БРС, Нас., Гарэц.), амбіт ’ганарлівец’ (Гарэц., Нас.), амбітны (Др.-Падб., Нас.) < польск. ambicja (Кюнэ, Poln., 40) < лац. ambitio.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апраўда́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад апраўдаць.

2. у знач. прым. Які знаходзіць апраўданне ў чым‑н. Усё гэта радавала Ганну і выклікала апраўданую гордасць за мужа. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здавальне́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. здавальняць — здаволіць.

2. Задаволенасць, задавальненне (у 2 знач.). Гордасць і здавальненне свяціліся на твары старшыні, калі ён паказаў Пракопу сваю сталоўку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)