гнаяві́к, гнаевіка́, мн. гнаевікі́, гнаевіко́ў, м.

Жук сямейства пласцініставусых, які жыве ў гнаі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гнаяві́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гнаяві́к гнаевікі́
Р. гнаевіка́ гнаевіко́ў
Д. гнаевіку́ гнаевіка́м
В. гнаевіка́ гнаевіко́ў
Т. гнаевіко́м гнаевіка́мі
М. гнаевіку́ гнаевіка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гнаяві́к (род. гнаевіка́) м., зоол. наво́зник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гнаяві́к, гнаевіка, м.

Жук сямейства пласцініставусых, які жыве ў гнаі і жывіцца пераважна гноем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наво́зник зоол. гнаяві́к, род. гнаевіка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жужа́к ’вялікая муха, якая кусае летам скаціну’ (черв., Нар. лекс., 63), ’авадзень’, ’хрушч’, ’гнаявік’, ’вадзяны жук’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. том. жужг ’жук’, перм. жужгагнаявік’, цюмен., табол. ’жукі’. Утворана з суфіксам ‑ак ад асновы дзеяслова жужэць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скарабе́й, ‑я, м.

1. Жук-гнаявік, які водзіцца ў гарачых краінах.

2. Малюнак свяшчэннага жука ў старажытных егіпцян на манетах, на камені і пад., а таксама манета, камень і пад. з такім малюнкам.

[Лац. scarabaeus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нары́ўнік1 ’казялец, Ranunkulus seceleratus L.’ (Кіс.), ’трава (гаючая)’ (лельч., Мат. Гом.). Да нарываць, нарыў (гл.), параўн. рус. курск. нарыв ’тс’, паводле лекавых ці ядавітых (гл. лацінскую назву) уласцівасцей.

Нары́ўнік2 ’жук-гнаявік’ (ветк., Мат. Гом.). Ад нарывиць, рыць (гл.), у сувязі з тым, што жук капае норкі, куды зацягвае камячкі з гною.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жук

1. зоол. жук, род. жука́ м.;

наво́зный жук жук-гнаяві́к;

ма́йский жук хрушч, -ча́ м.;

2. перен., прост. жук, род. жука́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жук (род. жука́) м.

1. жук;

ж.-гнаяві́к — наво́зный жук;

2. перен., прост. жук, плут;

калара́дскі ж. — колора́дский жук;

ма́йскі ж. — ма́йский жук;

і ж. і жа́ба — и жук и жа́ба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)