гнаяві́к, гнаевіка́, мн. гнаевікі́, гнаевіко́ў, м.

Жук сямейства пласцініставусых, які жыве ў гнаі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гнаяві́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гнаяві́к гнаевікі́
Р. гнаевіка́ гнаевіко́ў
Д. гнаевіку́ гнаевіка́м
В. гнаевіка́ гнаевіко́ў
Т. гнаевіко́м гнаевіка́мі
М. гнаевіку́ гнаевіка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гнаяві́к (род. гнаевіка́) м., зоол. наво́зник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гнаяві́к, гнаевіка, м.

Жук сямейства пласцініставусых, які жыве ў гнаі і жывіцца пераважна гноем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГНАЯВІ́К, чарнільны грыб,

благушка (Coprinus),

род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. гнаевіковых. Каля 200 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. Сапратрофы. Растуць на ўгноенай глебе, гнілой драўніне, раслінных рэштках у лясах, садах, парках, агародах, на пашы. Пладаносяць у ліп.—кастрычніку. На Беларусі 15 відаў, найб. вядомыя гнаявік белы (C. comatus), гнаявік чарнільны, ці шэры (C. atramentarica), гнаявік шэры (C. cinereus), гнаявік дамавы (C. domesticus). Гнаявік белы і чарнільны ядомыя ў маладым узросце; чарнільны мае проціалкагольнае рэчыва.

Шапка дыяметрам 1—14 см, яйцападобная, званочкавая, у старых грыбоў шыроказваночкавая ці распасцёртая, з узнятым уверх краем, белая, шэрая, жаўтаватая, часам з камякамі, пры адміранні расплываецца ў чарнільна-чорную вадкасць. Пласцінкі свабодныя, белыя, потым чарнеюць. Споры эліпсоідныя, чорныя. Эфемеры — пладовыя целы існуюць некалькі гадзін ці дзён.

Гнаявік чарнільны.

т. 5, с. 313

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гнаяві́к м. заал. (жук) Mstkäfer m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Гнаявік вясновы 7/296—297 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Гнаявік звычайны 4/424—425 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БЛАГУ́ШКА,

гл. Гнаявік.

т. 3, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГНАЕВІКІ́ (Laparosticti),

група жукоў сям. пласцініставусых. Уключае падсям. гнаевічкі (Aphodiinae), сапраўдныя гнаевікі, або геатрупы (Geotrupinae), гнаевікі (Coprinae) і інш. Больш за 6 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей. На Беларусі часцей трапляюцца прадстаўнікі падсям. геатрупаў і гнаевічкоў; гнаявік веснавы (Geotrupes vernalis) занесены ў Чырв. кнігу.

Цела (даўж. 3—70 мм) бурае або чорнае, іншы раз з метал. бляскам. Яйцы адкладваюць у памёт жывёл. Жукі і лічынкі большасці гнаевікоў кормяцца гноем, нямногія трупамі, расліннаедныя. Некат. жукі назапашваюць памёт у выглядзе шарыкаў і закопваюць іх у норкі. Карысныя як «санітары» і глебаўтваральнікі; некаторыя — прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей.

Гнаевікі: геатрупы (1 — гнаявік звычайны; 5 — гнаявік веснавы); гнаевічкі (2 — афодый рыючы; 3 — афодый чырванакрылы); гнаевікі (4 — скарабей свяшчэнны; 6 — копр месяцовы; 7 — калаед-бык; 8 — гнаявік Шрэбера).

т. 5, с. 312

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)