ге́ній, -я і -ю, мн. -і, -яў, м.

1. -ю. Самая высокая ступень творчай адоранасці, таленавітасці.

Музычны г.

Чайкоўскага.

2. -я. Чалавек, надзелены такой адоранасцю.

Творчасць геніяў.

3. -я. У старажытнарымскай міфалогіі: дух — заступнік чалавека, які кіруе яго жыццём і прадвызначае характар.

Добры геній — той, хто памагае каму-н., аказвае на каго-н. дабратворны ўплыў.

Злы геній — той, хто аказвае на каго-н. дрэнны ўплыў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ге́ній

‘самая высокая адоранасць чалавека’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ге́ній
Р. ге́нію
Д. ге́нію
В. ге́ній
Т. ге́ніем
М. ге́ніі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ге́ній

‘чалавек з такой адоранасцю’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ге́ній ге́ніі
Р. ге́нія ге́ніяў
Д. ге́нію ге́ніям
В. ге́нія ге́ніяў
Т. ге́ніем ге́ніямі
М. ге́нію ге́ніях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ге́ній м. ге́ний;

до́бры г. — до́брый ге́ний;

злы г. — злой ге́ний

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ге́ній, ‑я. м.

1. Самая высокая ступень творчай адаронасці, таленавітасці чалавека ў якой‑н. сферы дзейнасці. Смеласць і мужнасць рускіх войск і партызанаў, геній палкаводца Кутузава выратавалі Расію. «Беларусь».

2. Чалавек, надзелены такой адаронасцю. Ленін — геній рэвалюцыі.

3. У старажытнарымскай міфалогіі — дух-заступнік, які кіруе дзеяннямі і думкамі чалавека на працягу ўсяго яго жыцця.

•••

Добры геній чый — пра чалавека, які аказвае на каго‑н. дабратворны ўплыў, прыносіць каму‑н. карысць.

Злы геній чый — пра чалавека, які аказвае на каго‑н. дрэнны ўплыў, прыносіць каму‑н. шкоду, зло.

[Лац. genius.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ге́нійгеній’ (БРС). Рус. ге́ний, укр. ге́ній. Бел. і укр., магчыма, непасрэдна з рус. Рус. (старое) гениус, гений з лац. genius або з ням. Genius (< лац.); форма гениуш — з польск. geniusz (< лац.). Гл. Фасмер, 1, 402; Шанскі, 1, Г, 52 (з удакладненнем паходжання форм).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

палкаво́дзец, -дца, мн. -дцы, -дцаў, м. (высок.).

Военачальнік, ваенны правадыр.

Славуты п.

|| прым. палкаво́дчы, -ая, -ае.

П. геній.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ге́ний в разн. знач. ге́ній, -нія м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

генія́льнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць геніяльнага. Геніяльнасць народнай творчасці.

2. Тое, што і геній (у 1 знач.). Геніяльнасць К. Маркса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злы в разн. знач. злой; (тяжёлый, трудный — ещё) лихо́й;

з. ге́ній — злой ге́ний;

злы́я языкі́ — злы́е языки́;

з. дух — злой дух

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)