Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ге́нійм. ге́ний;
◊ до́бры г. — до́брый ге́ний;
злы г. — злой ге́ний
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ге́ній, ‑я. м.
1. Самая высокая ступень творчай адаронасці, таленавітасці чалавека ў якой‑н. сферы дзейнасці. Смеласць і мужнасць рускіх войск і партызанаў, геній палкаводца Кутузава выратавалі Расію.«Беларусь».
2. Чалавек, надзелены такой адаронасцю. Ленін — геній рэвалюцыі.
3. У старажытнарымскай міфалогіі — дух-заступнік, які кіруе дзеяннямі і думкамі чалавека на працягу ўсяго яго жыцця.
•••
Добры генійчый — пра чалавека, які аказвае на каго‑н. дабратворны ўплыў, прыносіць каму‑н. карысць.
Злы генійчый — пра чалавека, які аказвае на каго‑н. дрэнны ўплыў, прыносіць каму‑н. шкоду, зло.
[Лац. genius.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Геній 3/428; 4/147, 552
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́НІЙ,
1) у рымскай міфалогіі добры дух, звышнатуральная істота, якая ахоўвае чалавека на працягу ўсяго жыцця, пазней бог мужчынскай сілы. Лічылася, што кожны мужчына мае свайго генія. Асабліва шанавалі генія галавы сям’і: у дзень яго нараджэння генію прыносілі дары-ахвяраванні. У эпоху імперыі асаблівае значэнне набыў культ генія Рыма і імператара (увёў Аўгуст). Генію Рыма быў прысвечаны шчыт на Капітоліі з надпісам «ці мужу, ці жанчыне», бо імя і пол генія ўтойваліся, каб яго не пераманьвалі ворагі.
2) Чалавек, якому ўласціва найвышэйшая ступень творчай даравітасці, таленавітасці. Гл. таксама Геніяльнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ге́нійм.
1. (здольнасць) Genie [ʒe´ni:] n -s, -s, Schöpferkraft f -;
2. (вялікі чалавек) Geníe [ʒe´ni:] n, geniáler Mensch;
◊
до́бры ге́ній Génius m -, -ni¦en, Schútzgeist m -(e)s, -er;
злы ге́ній böser Geist
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ге́ній ’геній’ (БРС). Рус.ге́ний, укр.ге́ній. Бел. і укр., магчыма, непасрэдна з рус.Рус. (старое) гениус, гений з лац.genius або з ням.Genius (< лац.); форма гениуш — з польск.geniusz (< лац.). Гл. Фасмер, 1, 402; Шанскі, 1, Г, 52 (з удакладненнем паходжання форм).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ге́ній
(лац. genius)
1) звышнатуральная істота ў рымскай міфалогіі, якая быццам ахоўвае чалавека на працягу ўсяго жыцця; пазней — наогул добры або злы дух;
добры г. — той, хто аказвае на каго-н. дабратворны ўплыў;
злы г. — той, хто прыносіць каму-н. зло;
2) чалавек, якому ўласціва найвышэйшая ступень творчай даравітасці, таленавітасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)