гандля́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гандля́р гандляры́
Р. гандляра́ гандляро́ў
Д. гандляру́ гандляра́м
В. гандляра́ гандляро́ў
Т. гандляро́м гандляра́мі
М. гандляру́ гандляра́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гандля́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Чалавек, які займаецца прыватным гандлем.

Гандляры пушнінай.

Г. з латка.

2. Чалавек, які вышэй за ўсё ставіць асабістуто выгаду, карысць, асабісты інтарэс (пагард.).

Ён хабарнік і г.

|| ж. гандля́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. гандля́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гандля́р, -ра́ м.

1. торго́вец;

2. бары́шник;

3. презр. торга́ш;

ён ха́барнік і г. — он взя́точник и торга́ш

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гандля́р, ‑а, м.

1. Той, хто займаецца прыватным гандлем; крамнік. Навокал рыначнай плошчы стаяць драўляныя і нават цагляныя дамы, у якіх жывуць прыезджыя паны .. і гандляры-яўрэі. Брыль. Сымон прыехаў у Старочын рана. Гандляры толькі паадчынялі свае крамы. Чарнышэвіч.

2. Купец, перакупшчык. Самуіл Плаўнік працаваў на біржы досыць багатага гандляра лесам. Мікуліч.

3. перан. Пагард. Беспрынцыповы чалавек, які гандлюе сваім сумленнем, талентам, перакананнямі і пад. [Ярохін:] — Я не гандляр, містэр лорд! І на маёй радзіме сумленне не прадаюць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гандля́р (БРС). Гл. га́ндаль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гандляр, купец, камерсант / гандлюе тайком, незаконна: спекулянт, перакупшчык, скупшчык / уласнік крамы: крамнік / скупшчык ануч і гандляр рознаю драбязою: анучнік, каравачнік (уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

аптаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Гандляр, камерсант, які вядзе аптовы гандаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нэ́пман, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Прыватны прадпрыемец перыяду нэпа; гандляр.

|| прым. нэ́пманскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаршчэ́чнік

гандляр; ганчар’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гаршчэ́чнік гаршчэ́чнікі
Р. гаршчэ́чніка гаршчэ́чнікаў
Д. гаршчэ́чніку гаршчэ́чнікам
В. гаршчэ́чніка гаршчэ́чнікаў
Т. гаршчэ́чнікам гаршчэ́чнікамі
М. гаршчэ́чніку гаршчэ́чніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шы́бер

гандляр

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шы́бер шы́беры
Р. шы́бера шы́бераў
Д. шы́беру шы́берам
В. шы́бера шы́бераў
Т. шы́берам шы́берамі
М. шы́беру шы́берах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)