га́лка², -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Тое, што і галушка (у 1 знач.).

|| памянш. га́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. га́лачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́лка¹, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Птушка сямейства крумкачовых з шэрым або чорным апярэннем.

|| памянш. га́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. галчы́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́лка

‘птушка’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. га́лка га́лкі
Р. га́лкі га́лак
Д. га́лцы га́лкам
В. га́лку га́лак
Т. га́лкай
га́лкаю
га́лкамі
М. га́лцы га́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

га́лка

‘галушка’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. га́лка га́лкі
Р. га́лкі га́лак
Д. га́лцы га́лкам
В. га́лку га́лкі
Т. га́лкай
га́лкаю
га́лкамі
М. га́лцы га́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

га́лка га́лка, -кі ж.;

◊

счита́ть га́лок лічы́ць варо́н.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

га́лка I ж. (птица) га́лка

га́лка II ж.

1. ша́рик м.; ка́тыш м.;

2. (украшение на конце предмета) ши́шка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

га́лка ​1, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Птушка сямейства крумкачовых з чорным апярэннем. Угары, на голых ліпах, голасна і сварліва крычалі галкі. Шамякін.

га́лка ​2, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Тое, што і галушка (у 1 знач.). [Андрэйка] адламаў ад скібкі хлеба кавалак мякішу і зляпіў галку. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Галка 1 ’птушка’ (БРС, Касп., Нас., Бяльк.), таксама га́ліца ’тс’ (Нас., Шатал.), галі́ца (Бяльк.). Формы з суфіксам ‑к(а) толькі ўсх.-слав., і ў гэтым сэнсе мае рацыю Шанскі (1, Г, 16), прыводзячы ст.-рус. галъка, рус. га́лка, укр. га́лка, бел. га́лка ’тс’. Але паралельна з гэтым ёсць усх.-слав. рус. га́лица, бел. га́лі́ца, укр. га́лиця ’галка’, і такія формы адзначаюцца і ў іншых слав. мовах (балг. га́лица, серб.-харв. галица). У аснове ляжыць прасл. *galъ ’чорны’ (параўн. серб.-харв. гао). Іншая версія: уся група слоў утворана ад гукапераймальнага *gal‑. Гл. Фасмер, 1, 388–389.

Га́лка 2 ’шарык, галушка’ (БРС, Нас., Сцяшк. МГ). Гэта слова, магчыма, мае дачыненне да групы слоў, якія Фасмер (1, 388) разглядае пад га́лка 2, адносячы сюды рус. га́лка ’шкляны шар’, галу́шка, укр. га́лка, галу́шка, бел. га́лы ’вочы; ягадзіцы’, славен. gâłka ’чарнільны арэшак’, славац. hálka ’шарык; вярхушка вежы’, польск. gałka ’шар, набалдашнік’, gały ’вочы’, і якія быццам узяты з с.-в.-ням. Galle (< лац. galla). Фасмер мяркуе, што вывядзенне ўсёй гэтай групы слав. слоў з ням. крыніцы выклікае сумненне з прычыны разнастайнасці значэнняў слав. лексем і што, прынамсі, для часткі з іх трэба ставіць пытанне аб іх спрадвечна слав. паходжанні. Ст.-бел. кгалка, галка ’прадмет круглай формы’ запазычана непасрэдна з польск. мовы ў XVI ст. Гл. Булыка, Запазыч., 147. Аб запазычанні сведчыць выбухное г (кг) у гэтым слове.

Га́лка 3 ’месца паміж кустамі, дзе расце трава’ (Яшкін). Гл. га́ліна 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

га́лачны гл. галка².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галчы́ны гл. галка¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)