Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
га́лка², -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
Тое, што і галушка (у 1 знач.).
|| памянш.га́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым.га́лачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
га́лка¹, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
Птушка сямейства крумкачовых з шэрым або чорным апярэннем.
|| памянш.га́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым.галчы́ны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
га́лкага́лка, -кі ж.;
◊
счита́ть га́лок лічы́ць варо́н.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
га́лкаIж. (птица) га́лка
га́лкаIIж.
1. ша́рик м.; ка́тыш м.;
2. (украшение на конце предмета) ши́шка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
га́лка1, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Птушка сямейства крумкачовых з чорным апярэннем. Угары, на голых ліпах, голасна і сварліва крычалі галкі.Шамякін.
га́лка2, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Тое, што і галушка (у 1 знач.). [Андрэйка] адламаў ад скібкі хлеба кавалак мякішу і зляпіў галку.Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Галка (птушка) 3/310
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЛКА
(Corvus monedula),
птушка сям. крумкачовых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўразіі (акрамя паўн. і паўд. раёнаў), Паўн.-Зах. Афрыцы. Селіцца ў парках, гаях з дуплаватымі дрэвамі, расколінах скал, норах берагавых абрываў, пабудовах і інш. Больш шматлікая ў антрапагенных ландшафтах. На Беларусі пашыраны падвід галка звычайная (Corvus monedula monedula), трапляецца ўсюды.
Даўж. цела да 36 ем, маса да 250 г. Апярэнне чорнае, на галаве, хвасце і крылах з пурпурова-сінім метал. бляскам. Шыя шэрая. Дзюба кароткая. Корміцца расліннай і жывёльнай ежай: дажджавымі чарвямі, павукамі, жукамі, вусенямі матылёў, насеннем збожжавых, харчовымі рэшткамі і адкідамі. Знішчае шмат насякомых-шкоднікаў. Гняздуецца калоніямі паблізу і ў населеных месцах.