Вісокі ’высокі’ (Шат., Касп., Бяльк., Нас.; пухав., З нар. сл.), рус. паўдн. високий ’тс’. Да высокі (гл.). Змена галоснага ‑ы‑ ў ‑і‑ абумоўлена не рэфлексацыяй прасл. ‑y‑ < (яку паўночнаўкраінскіх гаворках (Дзендзялеўскі, Конспект, 32)), а ўплывам лексемы віс (вісець і да т. п.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вісачэ́зны — павеліч. ад вісокі (Бяльк.). Да вісокі (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑эзн‑ы, які выражае адценне надзвычай высокай ступені якасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вісо́ка ’высока’ (Шат., Касп., Нас.) — прыслоўе да вісокі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вісо́зны ’вельмі высокі’ (Жд., 1). Утворана ад прыметніка вісокі (гл.) і суф. ‑озн‑ы, які выражае адценне вельмі высокай ступені якасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вісокасць ’вышыня, узвышэнне’ (Нас.). Укр. високість ’тс’, рус. уст. высокость ’вышэйшае становішча’; ’вышыня’, ст.-рус. високость ’дадатковы дзень высакоснага года, высакосны год’ (з XII ст.), польск. wysokość ’вышыня’ і г. д. Да вісокі (гл.). Магчыма, суф. ‑асць у вісокасць (пры наяўнасці агульнабеларускай лексемы вышыня) з’яўляецца ўплывам польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)