вінт², -а, М -нце, м.

Род карцёжнай гульні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ві́нт

‘карцёжная гульня’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ві́нт
Р. ві́нта
Д. ві́нту
В. ві́нт
Т. ві́нтам
М. ві́нце

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ві́нт

‘шруба; частка рухавіка парахода, самалёта’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ві́нт вінты́
Р. вінта́ вінто́ў
Д. вінту́ вінта́м
В. ві́нт вінты́
Т. вінто́м вінта́мі
М. вінце́ вінта́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вінт¹, -а́, М -нце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Частка рухавіка парахода, самалёта і пад. ў выглядзе лопасцей, замацаваных на вале.

|| прым. вінтавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вінт I (род. вінта́) м. (парохода, самолёта) винт

вінт II (род. вінта́) м., карт. винт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вінт 1, а́, М ‑нце́, м.

1. Шпень са спіральнай нарэзкай; шруба.

2. Частка рухавіка парахода, самалёта і пад. у выглядзе лопасцей, замацаваных на вале. Грабны вінт. Вінт самалёта.

3. у знач. прысл. вінто́м. Спіраллю. З-пад кармы вінтом вырывалася пеністая вада. Асіпенка.

вінт 2, ‑а, М ‑нце, м.

Карцёжная гульня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вінт1 ’болт са спіральнай нарэзкай шруба’ (КТС, БРС). Укр. гвінт, рус. винт, макед., балг. винт ’тс’, чэш. народн. vint ’нарэзка шруба’. Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 27) < польск. gwintвінт’ < ням. Gewinde ’нарэзка’, winden ’абвіваць, намотваць, круціць’ (Брукнер, 165; Шанскі, 1, В, 101; Фасмер, 1, 317). Цалкам магчыма, што бел. вінт паходзіць непасрэдна з польск. мовы. Сюды ж вінтавы́.

Вінт2 ’частка рухавіка парахода ці самалёта ў выглядзе лопасцей, замацаваных на валу’. Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 98).

Вінт3 ’карцёжная гульня’ (БРС, КТС). Запазычана з рус. мовы; параўн. винт ’тс’ < ням. Gewinde. Да вінт1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прапе́лер, -а, мн. -ы, -аў, м.

У самалётаў, верталётаў, дырыжабляў, аэрасаней: паветраны вінт¹.

|| прым. прапе́лерны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

турбавінтавы́, -а́я, -о́е (спец.).

У якім паветраны вінт (прапелер) прыводзіцца ў рух газавай турбінай.

Т. рухавік.

Т. самалёт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вінтавы́ винтово́й; см. вінт I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)