вінаку́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто займаецца вінакурэннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вінаку́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вінаку́р вінаку́ры
Р. вінаку́ра вінаку́раў
Д. вінаку́ру вінаку́рам
В. вінаку́ра вінаку́раў
Т. вінаку́рам вінаку́рамі
М. вінаку́ру вінаку́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вінаку́р м. виноку́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вінаку́р, ‑а, м.

Той, хто займаецца вінакурэннем. Пры самай вялікай дарозе стаяў нізкі і доўгі дом.. Цяпер у гэтым доме жыў вядомы на ўсю шырокую акругу вінакур Язэп Уздышкевіч. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вінакур ’вытворца спірту’ (БРС, КТС). Укр. винокур, рус. винокур, польск. (з «Літвы» ў Карловіча) winokur ’тс’. Усх.-слав. утварэнне ад віно і курыць (гл.) ’выпальваць’. Тут віно ўжыта не ў першасным значэнні ’віно вінаграднае’, а ў другасным ’алкаголь, спірт, гарэлка’. Прынамсі, у XIX — пач. XX ст. спіртныя напіткі выраблялі вінакурныя заводы. Такім жа чынам утворана і чэш. vinopal < víno + páliti, pálenka ’самагон’, польск. gorzelany, gorzelnik, gorzeć ’паліць, гарэць, выпальваць’. Сюды ж вінаку́рны, вінаку́раны, вінакурства (БРС, КТС), а таксама новатвор (калька з рускай мовы) вінакурэнне (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

виноку́р вінаку́р, -ра м., бро́варшчык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ві́ннік1 ’чалавек, які ўзяў на сябе якія-небудзь абавязацельствы’ (Гарэц.). Вытворнае з суф. ‑нік (< ьnъ + ikъ) ад назоўніка віна́1 ’доўг, абавязак’; параўн. рус. пск. вина ’тс’. Такім жа чынам утварылася блізкае да вышэйадзначанага ўкр. ви́нник ’даўжнік’, ст.-рус. винникъ ’віноўнік, вінаваты’ (XII ст.), польск. winnik ’вінаваты’, чэш. vinník, славац. vinník ’тс’.

Віннік2вінакур, майстар па вырабу гарэлкі’ (Нас., КТС, КЭС, лаг.). Укр. винник, рус. винник ’тс’, паўн.-дзвін. ’рамізнік, які возіць віно (гарэлку)’, урал. ’чалавек, які патаемна гандлюе віном (гарэлкай)’, ст.-рус. винникъ ’віначэрп’ (з XI ст.); ’вінакур’ (з XVI ст.), польск. winnikвінакур’. Утворана пры дапамозе суф. ‑нік ад віно́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вінакурня ’вінакурны завод, бровар’ (БРС, КТС). Укр. виноку́рня, рус. виноку́рня, ст.-рус. винокурня (з XVII ст.) ’тс’. Утворана па тыпу іншых Nomina loci пры дапамозе суф. ‑ьnʼa (які служыць для ўтварэння назваў закрытых памяшканняў) ад дзеяслова вінакурыць ’гнаць віно, гарэлку’ (ці ад назоўніка вінаку́р).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)