віжава́ць, -жу́ю, -жу́еш, -жу́е; -жу́й; незак. (разм.).

Сачыць, дапільноўваць.

|| наз. віжава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віжава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. віжу́ю віжу́ем
2-я ас. віжу́еш віжу́еце
3-я ас. віжу́е віжу́юць
Прошлы час
м. віжава́ў віжава́лі
ж. віжава́ла
н. віжава́ла
Загадны лад
2-я ас. віжу́й віжу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час віжу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

віжава́ць несов., разг. следи́ть, высле́живать, высма́тривать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

віжава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; незак.

Разм. Сачыць, наглядаць. Прыцемкам, калі не віжуе чужое вока, захапіўшы дзяружку і кажух, Крамер кіруецца на агарод. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віжава́ць ’выведваць, выглядваць, шпегаваць, сачыць, падпільноўваць, падслухоўваць’ (БРС, КТС, карэліц.; Янк. Мат., Янк. I, Сцяшк. МГ; лаг., КЭС) — дэвербатыўнае ўтварэнне ад віж1 (гл.) і суф. ‑ovati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віжаванае ’плата віжам за агляд’ (Гарб.) — субстантывізаваны прыметнік да віжаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́піць ‘шукаць след звяроў (аб сабаках)’ (Федар. 1), трапі́ць (тропі́ць) ‘гнацца па слядах’ (Ласт.). Параўн. укр. тропи́ти, рус. тропи́ть ‘ісці па слядах звяроў’, ‘вытоптваць сцежкі’, польск. tropić ‘ісці па слядах, віжаваць’. Прасл. *tropiti ‘тс’ — ад *tropъ > троп (гл.) (Фасмер, 4, 105; Борысь, 643; Скок, 3, 506; ЕСУМ, 5, 648–649). Гл. таксама трапі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

следи́тьI несов.;

1. в разн. знач. сачы́ць; (выслеживать, высматривать — ещё) разг. віжава́ць;

следи́ть за поплавко́м сачы́ць за паплаўко́м;

2. (присматривать за кем-, чем-л.) сачы́ць, нагляда́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Капава́ць1 ’цяміць, кумекаць’ (стаўбц., Нар. сл.; смарг. Сцяш. Сл.; зэльв. Жыв. сл.), капавіты ’разумны, кемлівы’ (Сцяшк.). Паводле геаграфічнага пашырэння — паланізм (< kapować ’тс’, ’падглядваць, віжаваць, сачыць’, якое узыходзіць да лац. caput ’галава’).

Капава́ць2 ’складаць у копы’ (браг., Мат. Гом.), капнаваць, напіць ’тс’ (там жа). Да напаі. Сюды ж і капавішча ’месца, дзе ставяць капу сена’ (слаўг., Яшк.).

Капава́ць3 ’мець або пражыць 60 год’ (смарг. Сл. паўн.-зах.). Да капах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лазу́тчык ’разведчык у тыле ворага, шпіён’ (ТСБМ), ст.-рус. лазут(ь)никъ, лазутьчикъ, рус. лазутчик ’тс’, лазу́та ’проська, жабрак’, якія Фасмер (2, 450) узводзіць да старога дзеепрыметніка lazǫtъ. Аднак славен. lazútati ’поўзаць, лазіць’, lazútelj ’бадзяга’ уносяць дадатковыя цяжкасці пры тлумачэнні асновы лазут‑. Бел. лексема запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 74). Параўн. таксама ст.-бел. лазукъ, лазука ’разведчык’ (XVI ст.), лазуцтво, лазучство ’бадзянне’, якія можна вывесці з лазити > лазіць (гл.). Ад лазук(а) паходзіць лазучыцьвіжаваць, шпіёніць, выведваць’ (Нас.), у процілеглым выпадку (< lazǫt‑) было б лазуціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)