вясё́лкавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вясё́лкавы вясё́лкавая вясё́лкавае вясё́лкавыя
Р. вясё́лкавага вясё́лкавай
вясё́лкавае
вясё́лкавага вясё́лкавых
Д. вясё́лкаваму вясё́лкавай вясё́лкаваму вясё́лкавым
В. вясё́лкавы (неадуш.)
вясё́лкавага (адуш.)
вясё́лкавую вясё́лкавае вясё́лкавыя (неадуш.)
вясё́лкавых (адуш.)
Т. вясё́лкавым вясё́лкавай
вясё́лкаваю
вясё́лкавым вясё́лкавымі
М. вясё́лкавым вясё́лкавай вясё́лкавым вясё́лкавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вясёлкавы ра́дужный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вясёлкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае колер вясёлкі, шматкаляровы. Вясёлкавы бляск. Вясёлкавыя агні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вясёлка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Шматкаляровая дугападобная паласа на небе, якая ўзнікае ад праламлення сонечных прамянёў у дажджавых кроплях.

Колеры вясёлкі (колеры сонечнага спектра).

|| прым. вясёлкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Танчо́вы ’шматкаляровы, колеру вясёлкі’ (шчуч., Сл. ПЗБ). З польск. tęczowyвясёлкавы’ < tęcza ’вясёлка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фе́нікс, ‑а, м.

1. Міфалагічная казачная птушка, якая валодала здольнасцю пры набліжэнні смерці згараць, а потым зноў узнікаць з попелу. // Сімвал вечнага абнаўлення. А юнацтва ізноў, нібы фенікс вясёлкавы адраджалася з попелу і жыло, і цвіло. Дудар.

2. Кніжн. уст. Аб кім‑, чым‑н. выключным, незвычайным.

[Грэч. phoinix.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́дужный

1. вясёлкавы, ра́дужны;

2. перен. ра́дасны, све́тлы;

ра́дужные наде́жды ра́дасныя (све́тлыя) надзе́і;

ра́дужная оболо́чка анат. ра́дужная абало́нка, раёк.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ша́левы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шаля; які прызначаны для шаля. Шалевы ўзор. □ Жаба перабіраў тоўстымі пальцамі вясёлкавы шалевы пояс, які ляжаў у яго не на жываце, а пад грудзьмі. Караткевіч. // Які з’яўляецца шалем. Шалевая хустка.

•••

Шалевы каўнер — адкладны ляжачы акруглай формы каўнер, які спускаецца на грудзі і складае адно цэлае з бартамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вясёлка1 ’радуга’ (БРС, КТС, Янк. II, Касп., Гарэц., Сцяшк. МГ, Грыг., Мядзв., пух., З нар. сл.), wiesióu̯ka, wiesiúu̯ka (Маш.), укр. весе́лка, а таксама весели́ця, весели́чка, веселі́вка, весі́вка, рус. пск., смал., валаг. весёлка ’тс’. Да вясёлы (гл.). Усх.-слав. арэал пашырэння лексемы можна звязаць з літ. linskmỹnė ’вясёлка’ ⟷ liñksmas ’вясёлы’ (Непакупны, Связи, 64–65) і вепск. ilʼoi‑kalʼoi ’вясёлка’ ⟷ іло ’весялосць, смех’; падобная ж матывацыя ў бел., рус. радуга < radǫgaradъ ’рады’ (Фасмер, 3, 431). Параўн. таксама весялу́ха2 (гл.). Сюды ж вясёлкавы. Афанасьеў (Представл., 3) атаясамлівае висялуха з висеть ’якая вісіць у паветры’.

Вясёлка2 ’таемнік, Lathraea squamaria L.’ (мін., Кіс.) — рэгіянальнае ўтварэнне ад вясёлы (гл.) і суф. ‑к‑a. Названа расліна паводле шматколернасці (бледна-ружова-чырвоная) суквецця. Параўн. тое ж у рус. весёлые глазки ’браткі, Viola tricolor L.’.

Вясёлка3 ’смаржок, Gyromitra esculenta’ (Інстр. II), гом. вясё́лкі ’смаржкі’ (Працы, 6), узд. ’порхаўка, Phallus impudicus’, укр. весе́лка воню́ча ’тс’, весе́лка чо́ртова ’Phallus caninus Huds.’ Да вясна > *вясеннік < вясенні грыб. Паводле народнай этымалогіі, ад вясёлы ў сувязі з незвычайнасцю формы (выгляду) грыба. Гл. таксама весялуха5, вяселік2.

Вясёлка4 ’бародаўчатая бяроза, Betula verrucosa Ehrh.’ (лёзы., КЭС); ’звычайная дробналістая бяроза’ (паўн.-віц., Нар. лекс.), рус. смал., пск. весёлка ’кучаравая бяроза з гладкімі бліскучымі лістамі’, смал. весёлочка ’тс’. Пад уплывам народнай этымалогіі — да вясёлы. Больш імаверна да вясна (гл.). Параўн. таксама ўкр. назву вясенняга месяца сакавіка бе́резень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)