вясня́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Абрадавая веснавая песня.

Дзяўчаты спявалі вяснянкі.

|| прым. вясня́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вясня́нка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Вясня́нка
Р. Вясня́нкі
Д. Вясня́нцы
В. Вясня́нку
Т. Вясня́нкай
Вясня́нкаю
М. Вясня́нцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вясня́нка

‘насякомае’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вясня́нка вясня́нкі
Р. вясня́нкі вясня́нак
Д. вясня́нцы вясня́нкам
В. вясня́нку вясня́нак
Т. вясня́нкай
вясня́нкаю
вясня́нкамі
М. вясня́нцы вясня́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вясня́нка

‘веснавая песня; расліна’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вясня́нка вясня́нкі
Р. вясня́нкі вясня́нак
Д. вясня́нцы вясня́нкам
В. вясня́нку вясня́нкі
Т. вясня́нкай
вясня́нкаю
вясня́нкамі
М. вясня́нцы вясня́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вясня́нка I ж., лит., этн. весня́нка

вясня́нка II ж., зоол. весня́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вясня́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Абрадавая веснавая песня. Дзяўчаты хорам спявалі «вяснянкі». Колас.

2. Абл. звычайна мн. (вясня́нкі, ‑нак). Тое, што і вяснушкі. І шчокі і кірпаты нос былі ўсеяны такім мноствам вяснянак, што, калі твар трапляў пад сонца, здавалася, ён, успыхваў, як касцёр. Лынькоў.

3. Насякомае атрада сятчастакрылых.

4. Аднагадовая травяністая расліна сямейства крыжакветных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вясня́нка1 ’вяснушка на твары’ (ветк., Мат. Гом.), укр. весня́нки, рус. кастр., пск. веснянки ’тс’. Усходнеславянскае ўтварэнне, ад вясняны (гл.) < vesnьnъ і суф. ‑к‑а.

Вясня́нка2 ’вясенняя песня’ (БРС), вяснянкі ’благавешчанскія вясеннія песні’ (Шн., 1), укр. веснянкавяснянка’, рус. веснянки ’вясеннія песні, якія спяваюцца ў карагодах ад благавешчання да ўзнясення’. Польск. wiośnianka. Новае запазычанне. Усх.-слав. лексема, утвораная ў выніку семантычнай кандэнсацыі выражэння вясенняя песня, як, напрыклад, чыгунка (< чыгуначная дарога).

*Вяснянка3, весня́нка ’яравая пшаніца’ (Выг.). Да вясна́ (гл.). Утварэнне, аналагічнае да папярэдняга слова.

Вясня́нка4 ’насякомае з сям’і Plecoptera’ (БРС). Запазычана, відаць, з рус. мовы. Названа так таму, што выхад з вады і вылет даспелых насякомых пачынаецца ранняй вясною.

Вяснянка5 ’апенька’ (б.-каш., Мат. Гом.), відавочна, ’летняя апенька, Pholiota mutabilis’. Да вясна́ (гл.). У дадзеным выпадку вясна азначала ’вясна і лета’, таксама як у балт. мовах. І наадварот, у некаторых слав. гаворках (напр., сілезскіх) lato ’перыяд вясны і лета’. Утварылася шляхам семантычнай кандэнсацыі з вясняная апенька. Сюды ж вясьнянкі ’вясеннія апенькі’ (Інстр. II).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

весня́нкаII зоол. вясня́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

весня́нкаI лит., этн. вясня́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лаша́нка ’радоўка’, Tricholoma albabrunneum’ (барыс., Нар. словатв., Сл. паўн.-зах., БелСЭ, 9, 31–32). Да лось, лоша (гл.). Утворана, як іншыя назвы грыбоў: ваўнянка, вяснянка, пяшчанка (Жыв. сл., Нар. словатв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)