вы́секчы

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́секу вы́сечам
2-я ас. вы́сечаш вы́сечаце
3-я ас. вы́сеча вы́секуць
Прошлы час
м. вы́сек вы́секлі
ж. вы́секла
н. вы́секла
Загадны лад
2-я ас. вы́сечы вы́сечыце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́секшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́секчы,

гл. высечы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сечы і (радзей) вы́секчы, ‑секу, ‑сечаш, ‑сеча; ‑сечам, ‑сечаце, ‑секуць; пр. высек, ‑ла; зак., што.

1. Ссячы ўсё, знішчыць. У час вайны тут высеклі ўвесь лес, але за апошнія гады дзялянка зарасла маладым бярэзнікам. Шуцько. // Ссячы, выбраўшы што‑н. патрэбнае. Высечы жардзіну.

2. Секучы, дастаць, выняць што‑н. Высечы кавалак лёду.

3. Зрабіць, стварыць высечкай. Высечы паз. Высечы надпіс. Высечы помнік з граніту.

4. Выбіць, выкрасіць. Куля высекла іскру на валуне і са свістам зрыкашэціла. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасячы́ і пасе́кчы, -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; -се́к, -кла; -сячы́; -се́чаны; зак., каго-што.

Высечы (высекчы), ссячы ў вялікай колькасці, зусім.

Пасеклі малады лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прарэ́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Зрабіць радзейшым, вырваўшы некаторыя расліны. Прарэдзіць моркву. // Высекчы частку дрэў. Прарэдзіць лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)