вы́руб
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
вы́руб |
вы́рубы |
| Р. |
вы́рубу |
вы́рубаў |
| Д. |
вы́рубу |
вы́рубам |
| В. |
вы́руб |
вы́рубы |
| Т. |
вы́рубам |
вы́рубамі |
| М. |
вы́рубе |
вы́рубах |
Крыніцы:
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
вы́руб, ‑у, м.
Месца з рэшткамі высечанага лесу. Перад самым Асінаўскім лес парадзеў. Сталі трапляцца дзялянкі — старыя вырубы. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́руб ’участак, дзе высечаны лес’ (Мат. Гом., Інстр. II); ’зруб’ (Мат. Гом.); ’вышыня зруба ад падлогі да столі’ (Інстр. II). Рус. дыял. вы́руб ’паляна з карчамі і кустамі; від плоту; дзеянне па дзеяслову вырубіць’, польск. wyrąb, в.-луж. wurub. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад вырубіць < рубіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́рубка, ‑і, ДМ ‑бцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вырубіць.
2. Месца, дзе высеклі лес; выруб, высечка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́рубка (БРС), ’выемка ў канцы бервяна, у якую кладзецца другое бервяно ў вугле’ (Інстр. II). Рус. вы́рубка ’месца, дзе былі высечаны дрэвы’, в.-луж. wurubki ’тс’. Ад выруб або ад вырубіць з суф. ‑к‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)