вы́разаць, -ражу, -ражаш, -ража; вы́ражы і вы́раж; -разаны; зак.

1. што. Выняць, выдаліць або зрабіць што-н. рэзаннем.

В. пухліну.

В. што-н. з паперы.

2. што. Зрабіць, начарціць чым-н. рэжучым, вострым.

В. літару на дошцы.

3. што. Вырабіць разьбой.

В. лыжку.

4. што. Зрэзаць, адрэзаць для якой-н. патрэбы.

В. лазіну.

5. каго-што. Вынішчыць разнёй або загрызці ўсіх, многіх (пра ваўкоў).

Ваўкі выразалі статак авечак.

Бандыты выразалі ўсю сям’ю.

|| незак. выраза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і вырэ́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выраза́нне, -я, н., вырэ́званне, -я, н. (да 1—4 знач.) і вы́разка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выраза́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выраза́ю выраза́ем
2-я ас. выраза́еш выраза́еце
3-я ас. выраза́е выраза́юць
Прошлы час
м. выраза́ў выраза́лі
ж. выраза́ла
н. выраза́ла
Загадны лад
2-я ас. выраза́й выраза́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выраза́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́разаць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́ражу вы́ражам
2-я ас. вы́ражаш вы́ражаце
3-я ас. вы́ража вы́ражуць
Прошлы час
м. вы́разаў вы́разалі
ж. вы́разала
н. вы́разала
Загадны лад
2-я ас. вы́ражы
вы́раж
вы́ражыце
вы́ражце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́разаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

выраза́ць несов.

1. в разн. знач. выреза́ть; (мед. — ещё) удаля́ть;

2. порт. вынима́ть, выреза́ть;

1, 2 см. вы́разаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́разаць, ‑ражу, ‑ражаш, ‑рэжа; заг. вы́ражы і вы́раж; зак., што.

1. Выняць, дастаць, выдаліць што‑н. рэжучым інструментам. Выразаць мёд з вулля. Выразаць міндаліны.

2. Зрабіць выраз у чым‑н. Выразаць пройму. Выразаць праём у сцяне.

3. Вымежаваць, адмераць (участак зямлі, лесу і пад.); нарэзаць. [Гушка:] — З якога ж тады кавалка мне Сурвіла выража мае дзве дзесяціны? Чорны. Перш за ўсё.. [Каліна] зрабіў нажом на кары дрэваў зарубкі, каб адзначыць граніцы сваёй гаспадаркі, і выразаў сабе вельмі ладны кавалак пушчы. Багдановіч.

4. Вырабіць што‑н. разьбой. Выразаць лыжку.

5. Зрабіць рэжучым інструментам надпіс, малюнак і пад. Выразаць пячатку, ініцыялы. □ Трэба было ў дасканаласці авалодаць друкарскай тэхнікай, адліць адпаведныя шрыфты, выразаць вялікія літары гравюры. С. Александровіч.

6. Зрэзаць, адрэзаць для якой‑н. патрэбы. Выразаць лазіну.

7. Вынішчыць, забіць халоднай зброяй. Бандыты выразалі ўсю сям’ю. // Спілаваць, высечы. Выразаць лес. // Загрызці ўсіх або многіх (пра ваўкоў). Выразаць статак.

выраза́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да вы́разаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выраза́ць (БРС, Касп., Яруш.), выры́звацца ’з’яўляцца (аб калоссях, усходах)’ (малар., стол., Выг. дыс.), вырэ́звацца ’ўзыходзіць (пра сонца)’ (Шатал.). Гл. рэзаць. Апошняе значэнне — украінізм; параўн. вирі́зуватися ’выходзіць (аб месяцы)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вырэ́зваць гл. выразаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кастры́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго (што).

Вы́разаць (выраза́ць) палавыя залозы; палягчаць (лягчаць).

|| наз. кастра́цыя, -і, ж. і кастры́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вырэ́зваць несов., см. выраза́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выпи́ливать несов. выпіло́ўваць, выраза́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)