вы́пруціцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́пручуся вы́пруцімся
2-я ас. вы́пруцішся вы́пруціцеся
3-я ас. вы́пруціцца вы́пруцяцца
Прошлы час
м. вы́пруціўся вы́пруціліся
ж. вы́пруцілася
н. вы́пруцілася
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́пруціўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́пруціцца сов., прост.

1. напря́гшись, изогну́ться;

2. околе́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́пруціцца, ‑пручуся, ‑пруцішся, ‑пруціцца; зак.

Разм.

1. Выпраміцца, напружыцца. Рыбіна выпруцілася і выскачыла з сеткі.

2. Груб. Памерці; здохнуць. — Найшла ў двор, каб ты выпруцілася, — крыкнула не сваім голасам на свінню дзяўчынка. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выпру́чвацца, ‑аецца.

Незак. да выпруціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

околе́ть сов. здо́хнуць, мног. паздыха́ць, прост. вы́пруціцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вы́правіць ’зрабіць правільным, ліквідаваць недахопы; адправіць, накіраваць, падрыхтаваць у дарогу’ (БРС, Яруш., КЭС, лаг.). Рус. вы́править, укр. ви́правити, польск. wyprawić ’адправіць, сабраць (у дарогу)’, славац. vypraviť ’тс’. Ад правіць у яго першапачатковым значэнні ’рабіць прамым’ (параўн. рус. править), якое ў сваю чаргу ад правы ’які мае быць’ (Шанскі, 1, В, 229). Сюды ж, відавочна, вы́правытыся ’здохнуць, выпруціцца’ (З нар. сл.), г. зн. ’зрабіцца прамым’; у семантычных адносінах параўн. выпруціцца, апруцянець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́прудзіць ’ачысціць бялізну ад насякомых (Нас.)’, вылудзіцца ’памерці, здохнуць’ (Шат., Бір. Дзярж., Жд., 1). Гл. прудзіць. Адметная семантыка зваротнага дзеяслова, магчыма, развілася пад уплывам вы́пруціцца (гл.); параўн. семантычнае адценне ў Шатэрніка ’памерці, распластаўшыся’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́пруціць, вы́пруціць ногі ’выцягнуць ногі, памерці’ (Янк. БФ), вы́пруціцца ’выцягнуцца, як прут’ (Янк. Мат.); ’памерці’ (Касп., Шат., Янк. III, Інстр. III). Укр. випру́чувати ’звальняць, вырываць (руку), выцягваць (палку, дубец)’, польск. wyprętować ’выцягнуцца, як прут’. Гл. апруцянець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здохнуць, пасці, прапасці; дайсці, кончыцца, скончыцца, выпруціцца (разм.) □ адкінуць хвост, выцягнуць ногі, выпрастаць ногі, задраць ногі, выпруціць ногі, задраць капыты

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

памерці, сканаць, згінуць; загнуцца, зайсціся, акалець, апруцянець, спруцянець, выпруціцца, апрэгчыся, скапыціцца, здырдзіцца (разм.); легчы, злегчы, палегчы, дайсці, дацца (перан.); пасці, заснуць, спачыць, адысці (перан., выс.); здохнуць, падохнуць (перан., зняваж.) □ не стаць, расстацца са светам, пакінуць гэты свет, пайсці на той свет, падацца на той свет, прыняць смерць, аддаць жыццё, развітацца з жыццём, паплаціцца жыццём, заплаціць жыццём, разлучыцца з душой, аддаць богу душу, загавець душой, не ўказаць духу, спусціць дух, аддаць галаву, палажыць галаву, пакласці галаву, злажыць галаву, скласці галаву, налажыць галавой, навярнуць галавой, звярнуць галаву, скруціць галаву, зламаць галаву, страціць галаву, не знасіць галавы, не вынесці галавы, адказаць галавой, згарнуць рукі, сашчапіць рукі, налажыць на сябе рукі, выцягнуць ногі, працягнуць ногі, сысці на вечны спакой, сысці ў зямлю, легчы мёртвым, легчы ў зямлю, легчы ў зямлі, легчы ў труну, легчы ў дамавіну, легчы трупам, легчы касцьмі, палегчы касцьмі, пайсці ў магілу, узяць шлюб з зямлёй, сысці з зямлі, заручыцца з богам, даць дуба, паехаць да Абрама на піва

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)