Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вы́правіць ’зрабіць правільным, ліквідаваць недахопы; адправіць, накіраваць, падрыхтаваць у дарогу’ (БРС, Яруш., КЭС, лаг.). Рус.вы́править, укр.ви́правити, польск.wyprawić ’адправіць, сабраць (у дарогу)’, славац.vypraviť ’тс’. Ад правіць у яго першапачатковым значэнні ’рабіць прамым’ (параўн. рус.править), якое ў сваю чаргу ад правы ’які мае быць’ (Шанскі, 1, В, 229). Сюды ж, відавочна, вы́правытыся ’здохнуць, выпруціцца’ (З нар. сл.), г. зн. ’зрабіцца прамым’; у семантычных адносінах параўн. выпруціцца, апруцянець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́прудзіць ’ачысціць бялізну ад насякомых (Нас.)’, вылудзіцца ’памерці, здохнуць’ (Шат., Бір. Дзярж., Жд., 1). Гл. прудзіць. Адметная семантыка зваротнага дзеяслова, магчыма, развілася пад уплывам вы́пруціцца (гл.); параўн. семантычнае адценне ў Шатэрніка ’памерці, распластаўшыся’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́пруціць, вы́пруціць ногі ’выцягнуць ногі, памерці’ (Янк. БФ), вы́пруціцца ’выцягнуцца, як прут’ (Янк. Мат.); ’памерці’ (Касп., Шат., Янк. III, Інстр. III). Укр.випру́чувати ’звальняць, вырываць (руку), выцягваць (палку, дубец)’, польск.wyprętować ’выцягнуцца, як прут’. Гл. апруцянець.