вы́бухнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; зак.

1. Узарвацца.

Снарад выбухнуў.

2. З сілай вырвацца адкуль-н.

Полымя з дымам выбухнула з печы.

3. перан. Нечакана пачацца, раптоўна ўзнікнуць (пра пачуцці, грамадскія ўзрушэнні).

Выбухнуў гнеў.

Выбухнула забастоўка.

|| незак. выбуха́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́бухнуць

‘узарвацца; нечакана пачацца’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. вы́бухне вы́бухнуць
Прошлы час
м. вы́бухнуў вы́бухнулі
ж. вы́бухнула
н. вы́бухнула
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́бухнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́бухнуць

‘аднакратн. да вы+бухаць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́бухну вы́бухнем
2-я ас. вы́бухнеш вы́бухнеце
3-я ас. вы́бухне вы́бухнуць
Прошлы час
м. вы́бухнуў вы́бухнулі
ж. вы́бухнула
н. вы́бухнула
Загадны лад
2-я ас. вы́бухні вы́бухніце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́бухнуўшы

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́бухнуць сов.

1. взорва́ться;

2. (устремиться наружу) вы́рваться;

по́лымя з ды́мам ~нула з пе́чы — пла́мя с ды́мом вы́рвалось из пе́чи;

3. (внезапно возникнуть, с силой проявиться) вспы́хнуть, разрази́ться;

~нула забасто́ўка — вспы́хнула забасто́вка;

~нула вайна́ — разрази́лась война́;

4. прост. (вывалить, вылить сразу) вы́бухнуть;

в. ваду́ з вядра́ — вы́бухнуть во́ду из ведра́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́бухнуць 1, ‑не; зак.

1. Узарвацца, разляцеўшыся на часткі. Вось адзін снарад выбухнуў зусім блізка. Васілёнак.

2. З сілай вырвацца адкуль‑н. Танк адразу нейк акамянеў на месцы, і полымя з дымам выбухнула з яго. Чорны.

3. перан. Нечакана пачацца, раптоўна ўзнікнуць. Выбухнула забастоўка. Выбухнулі воплескі. □ Пажар той выбухнуў, як з грому, Хоць ён і меў свае прычыны. Колас. Жыў у тваёй маўклівасці прысуд. І, калі гнеў твой выбухнуў, раскуты, — Маё збавенне праз твае пакуты Прыйшло. Ды не пазбавіла пакут. Грачанікаў.

вы́бухнуць 2, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да выбухаць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́бухнуць ’узарвацца, успыхнуць’ (БРС, Байк. і Некр., Гарэц.). Ад бу́хнуць ’стукнуць, гупнуць’; параўн. выбух.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жахну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. каго. Моцна спалохаць, выклікаць жах.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выбухнуць, успыхнуць, бліснуць (пра маланку, полымя і пад.).

|| незак. жаха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

взорва́ться

1. узарва́цца, вы́бухнуць; (подорваться) падарва́цца, (разрушиться) разбуры́цца;

2. перен., разг. абу́рыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

а́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Аднакратна моцна выкрыкнуць «ах!», выказваючы якое-н. пачуццё: захапленне, здзіўленне, шкадаванне, страх, смутак і пад.

Жанчына ахнула.

2. Моцна ўдарыць па чым-н.; выбухнуць, разарвацца, стрэліць, абрушыцца і г.д.

А. палкай па галаве.

|| незак. а́хаць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. а́ханне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́бухаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. што. Выліць, высылаць усё адразу. Выбухаць усю ваду.

2. Вырасці, стаць вялікім. [Светлік:] — У два чалавечыя росты выбухалі канапелькі, як лес гулі. Лынькоў.

выбуха́ць, ‑ае.

Незак. да выбухнуць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)