воўк, ваўка́ і во́ўка, мн. ваўкі́, ваўко́ў, м.

Драпежная жывёліна сямейства сабачых, звычайна шэрай масці.

Колькі ваўка ні кармі, ён усё роўна ў лес глядзіць (прыказка). І ваўкі сыты і авечкі цэлы (прымаўка). Хоць воўкам вый (вельмі дрэнна, бязвыхаднае становішча). Воўкам глядзець (пазіраць) (глядзець панура, варожа).

Біты воўк (разм.) — пра бывалага, вопытнага чалавека.

Марскі воўк (разм., адабр.) — пра бывалага, вопытнага марака.

|| памянш. ваўчо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| зб. ваўкаўё, -я́, н.

|| прым. во́ўчы, -ая, -ае і ваўчы́ны, -ая, -ае (разм.).

В. апетыт (вельмі моцны).

Воўчы білет (пашпарт) — у царскай Расіі: дакумент з адзнакай паліцыі аб палітычнай ненадзейнасці яго ўласніка.

Воўчы закон — беззаконне, якое падтрымліваецца грубым насіллем.

Воўчыя грыбы — агульная назва неядомых грыбоў.

Воўчыя ягады — чырвоныя або чорныя плады ядавітых лясных раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́ўк

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. во́ўк ваўкі́
Р. ваўка́
во́ўка
ваўко́ў
Д. ваўку́
во́ўку
ваўка́м
В. ваўка́
во́ўка
ваўко́ў
Т. ваўко́м
во́ўкам
ваўка́мі
М. ваўку́
во́ўку
ваўка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

воўк (род. во́ўка и ваўка́) м., прям., перен. волк;

марскі́ в. — морско́й волк;

в. у аве́чай шку́ры — волк в ове́чьей шку́ре;

во́ўкам завы́ць (выць) — во́лком завы́ть (выть);

во́ўкам глядзе́ць — во́лком смотре́ть;

хоць ваўко́ў ганя́й — соба́чий хо́лод;

хоць во́ўкам вый — хоть во́лком вой;

пусці́ць во́ўка ў аўча́рню — пусти́ть во́лка в овча́рню;

в. у ле́се здох — что́-то невероя́тное;

стары́ в. — тра́вленый (ста́рый) волк;

пашкадава́ў в. кабы́лу, пакі́нуў хвост ды гры́вупогов. пожале́л волк кобы́лу, оста́вил хвост да гри́ву;

в. і лі́чанае бярэ́посл. волк и счи́танное берёт;

валачы́ў в. — павалаклі́ і во́ўкапосл. таска́л волк — потащи́ли и во́лка;

на во́ўка памо́ўка, а мядзве́дзь цішко́мпосл. то́лки о во́лке, а медве́дь тихо́нько;

пра во́ўка памо́ўка, а в. і тутпосл. лёгок на поми́не;

з ваўка́мі жыць — по-во́ўчы выцьпосл. с волка́ми жить — по-во́лчьи выть;

хоць в. траву́ ешпогов. хоть трава́ не расти́;

ваўко́ў бая́цца — у лес не хадзі́цьпосл. волко́в боя́ться — в лес не ходи́ть;

адалью́цца во́ўку аве́чыя слёзкіпосл. отолью́тся во́лку ове́чьи слёзки;

як во́ўка не кармі́, а ён усё ў лес глядзі́цьпосл. как во́лка не корми́, а он всё в лес смо́трит;

дай бо́жа на́шаму цяля́ці во́ўка спайма́ціпосл. дай бо́же на́шему теля́ти во́лка пойма́ти;

во́ўка но́гі ко́рмяцьпосл. во́лка но́ги ко́рмят

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́ўк, ваўка́ і во́ўка; мн. ваўкі́, ‑о́ў; м.

Дзікая драпежная жывёліна сямейства сабачых. Колькі ваўка не кармі, ён усё роўна ў лес глядзіць. Прыказка. І ваўкі сыты і авечкі цэлы. Прымаўка.

•••

Біты воўк — пра бывалага, вопытнага чалавека.

Воўк у авечай шкуры — пра знешне лагоднага, рахманага, а на самой справе варожага, каварнага чалавека.

Воўк у лесе (за гарою) здох — пра чый‑н. дзіўны, нечаканы ўчынак.

Воўкам глядзець (пазіраць) гл. глядзець.

Лавіць бягучага воўка след гл. лавіць.

Марскі воўк — пра бывалага, вопытнага марака.

Хоць ваўкоў ганяй гл. ганяць.

Хоць воўк траву еш — пра раўнадушныя, абыякавыя адносіны да чаго‑н.

Хоць воўкам вый гл. выць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Воўк (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк.). Рус. волк, укр. вовк, ст.-рус. вълкъ, ст.-слав. влькъ, польск. wilk, каш. vêlk, vilk, в.-луж. wjelk, н.-луж. weľk, чэш., славац. vьklъ, серб.-харв. ву̑к, славен. vȏłk, балг. вълк, макед. волк. Прасл. vьlkъ. Роднаснае літ. vil̃kas, лат. vìlks, гоц. wulfs, алб. ulk, ст.-інд. vr̥̄́kas, авест. vəhrka‑, грэч. λύκος, лац. lupus (запазычана з сабін.) (Траўтман, 359; Вальдэ, 447; Уленбек, 291; Богач, LF, 33, 103 і наст.; Шпехт, KZ, 66, 26 і наст.). Узыходзіць да і.-е. ue̯l‑ ’рваць’, г. зн. воўк ’той, які разрывае, раздзірае’ (Праабражэнскі, 1, 92; Фасмер, 1, 338; Шанскі, 1, В, 148). Сюды ж валачыць (гл.). У грэч. λύκος і лац. lupus, якія ўзыходзяць да і.-е. *lukos, адбылася табуістычная метатэза (Трубачоў, ВСЯ, 3, 123). Абаеў (ОЯФ, 1, 592 і наст.) указвае на верагоднасць захавання спрадвечна лац. *vulcus, *volkusвоўк’ у Vulkānus ’бог Вулкан’. Карнуа (Трубачоў, Дополн., 338) параўноўвае апошнюю лексему з грэч. Ϝελχανός ’Зеўс у крыцян’ і хец. u̯alh̯‑ ’біць’, адкуль этрус. vel, velx.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

воўк-машы́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. воўк-машы́на воўк-машы́ны
Р. воўк-машы́ны воўк-машы́н
Д. воўк-машы́не воўк-машы́нам
В. воўк-машы́ну воўк-машы́ны
Т. воўк-машы́най
воўк-машы́наю
воўк-машы́намі
М. воўк-машы́не воўк-машы́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

воўк-машы́на ж., текст. волк-маши́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ко́нскі во́ўк ’вялікі сівы воўк, ростам з жарабца’ (Жд. 3). Гл. конскі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ваўкаўё гл. воўк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ваўчы́ны гл. воўк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)