во́чап, -а, мн. -ы, -аў, м.

Шост, да якога прымацоўваецца калодзежнае вядро.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́чап

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. во́чап во́чапы
Р. во́чапа во́чапаў
Д. во́чапу во́чапам
В. во́чап во́чапы
Т. во́чапам во́чапамі
М. во́чапе во́чапах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

во́чап м. шест, к кото́рому прикрепля́ется ведро́ у коло́дца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́чап, ‑а, м.

Шост, да якога прымацоўваецца калодзежнае вядро. Зарыпаў над студняю вочап. Калачынскі. З двара даносіцца неўгамоннае чырыканне вераб’ёў, скрып вочапаў, гук бляшаных вёдраў. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́чап ’шост, за які прычэпліваецца вядро ў студні’ (БРС, Бяльк., Шат., Касп., Мядзв., Янк. II, Сцяшк., Бір. Дзярж.); ’бэлька, якая кладзецца зверху ўпоперак на бэльках і цягнецца ўздоўж хаты’ (Інстр. I). Рус. о́чап ’калодзежны журавель’; ’жэрдка для калыскі’, укр. очепа ’крук, бусак, якім прыцягваюць плыт к берагу’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад ачапіць (гл.) (Фасмер, 3, 177; 4, 299). Гл. таксама чапяла, цэп, ачэп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крошвочап у студні з жураўлём’ (ДАБМ). Гл. крошні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́ведарвочап у студні’ (Нар. сл.). Да *ковадар < коварад. Гл. коварат2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́бжы ’аглоблі ў сасе’ (Мядзв., Бяльк., Касп.), вобжъвочап у студні з жураўлём’ (ДАБМ, 810, віц.). Гл. абжа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шалёвачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шалёўкі. Я пераступіў парог кабінета — невялічкага пакойчыка з шалёвачнай пераборкай і рыпучымі.. дзвярамі. Кухараў. Ігналь злавіў вочап, зачапіў вядро за крук, што яшчэ даўно быў убіты ў шалёвачную агароджу, і падаўся ў хлеў. Лупсякоў. // Прызначаны для шалёўкі. Шалёвачныя дошкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жа́гільвочап у студні’ (смаляв., ДАБМ, каментарыі, 809). З літ. дыял. žãgilas (Урбуціс, Baltistica, V (1), 59; Лаўчутэ, Сл. балт., 66).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)