весяльча́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. весяльча́к весельчакі́
Р. весельчака́ весельчако́ў
Д. весельчаку́ весельчака́м
В. весельчака́ весельчако́ў
Т. весельчако́м весельчака́мі
М. весельчаку́ весельчака́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

весяльча́к, -сельчака́ м., разг., см. весялу́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

весяльча́к, весельчака, м.

Тое, што і весялун. Усе [дзяўчаты].. крыху былі закаханы ў гэтага ружовашчокага, нястомнага весельчака. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Весяльчак ’весялун’ (КТС), як і ўкр. весельча́к, запазычана на з рус. весельча́к ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыгажу́н, ‑а, м.

1. Прыгожы мужчына. Невядома адкуль прыблукаў у нашу вёску Сашка Трой. Чорны, як смоль, прыгажун і весяльчак. Пянкрат. [Сатараў] выдатнік вучобы і паэт, жыццярадасны і дасціпны прыгажун, высокі і тонкі, як чарацінка. Лось.

2. Аб кім‑, чым‑н. прыгожым. Па падаконніку апынуўся чырвоны, як полымя, прыгажун-певень. Шамякін. Стаенны прыгажун захроп, шырока растапырыўшы ноздры, павёў вушамі і пачаў грабці нагою зямлю. Кулакоўскі. Стаіць такі прыгажун [паравоз] ля дэпо, калёсы высокія, чырвоныя, не раўнуючы, як ногі ў бусла балотнага. Лынькоў.

•••

Пісаны прыгажун — вельмі прыгожы, такі, як на малюнку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)