ве́рзці

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вярзу́ вярзё́м
2-я ас. вярзе́ш верзяце́
3-я ас. вярзе́ вярзу́ць
Прошлы час
м. вё́рз ве́рзлі
ж. ве́рзла
н. ве́рзла
Загадны лад
2-я ас. вярзі́ вярзі́це

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ве́рзці,

гл. вярзці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вярзці́ і ве́рзці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, верзяце; пр. вёрз, вярзла і верзла, ‑ло; незак., што.

Разм. Гаварыць недарэчнасці, бязглуздзіцу.

•••

Вярзці (малоць, плесці) лухту — балбатаць, гаварыць што‑н. неверагоднае, недарэчнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звярзці́ і зве́рзці, звярзу, звярзеш, звярзе; звярзём, зверзяце; пр. звёрз, звярзла і зверзла, звярзло і зверзла.

Зак. да вярзці, верзці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ка́верзня ’бесталковы, хлуслівы’, накаверзнічаць ’схлусіць’ засведчаны ў Барысаўскім р‑не (Жакава, Совещание по ОЛА, 1975, 199). Укр. каверза ’хітрыкі, штука’, каверзник не выглядае як народнае, аднак Грынчэнка з паметай «Лебед. у.» прыводзіць слова каверзякативерзці лухту’. Рус. каверза вядома ў літар. мове (з 1641) і ў гаворках: пск., асташ., цвяр. каверза ’пра чалавека, які прыносіць іншым непрыемнасці’, перм., алан., арх. ’пляткар, пляткарка’, валаг. ’штукар’, алан. ’назола’, смален. кавирзу сплесть ’схлусіць, сказаць плётку, узвесці паклёп’. Усх.-слав. утварэнне ад коверзати ’плесці’, гл. кавярзаць. Семантыка празрыстая, параўн. рус. сплетня, польск. plotki. Бел. каверзь ’лухта’ можна параўнаць з рус. пск., асташ., цвяр. каверзь ’дрэнь, брыдота’ (параўн. адзначанае на той жа тэрыторыі каверзяниться ’пэцкацца’), ’пра пустога, нікчэмнага чалавека’; бел. каверзня ’пра бесталковае, хлуслівае’ з рус. пск., асташ., цвяр. каверзня ’неверагоднае, або такое, якое не заслугоўвае даверу, апавяданне’. Гл. кавярзень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)