вярзці і верзці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, верзяце; пр. вёрз, вярзла і верзла, ‑ло; незак., што.
Разм. Гаварыць недарэчнасці, бязглуздзіцу.
•••
Вярзці (малоць, плесці) лухту — балбатаць, гаварыць што‑н. неверагоднае, недарэчнае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)