ве́ер

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ве́ер ве́еры
Р. ве́ера ве́ераў
Д. ве́еру ве́ерам
В. ве́ер ве́еры
Т. ве́ерам ве́ерамі
М. ве́еры ве́ерах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ве́ер м. ве́ер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́ер ве́ер, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́ер, ‑а, м.

1. Ручное прыстасаванне ў выглядзе складнога наўкруга, якім абмахваюцца ў духату.

2. у знач. прысл. ве́ерам. Паўкругам. Свежыя кучаравыя дымы плылі з комінаў, плылі проста і шырокім веерам расплываліся пад ціхім асеннім небам. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́ер, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Ручное прыстасаванне з пласцінак у выглядзе складнога паўкруга, якім абмахваюцца ў духату.

2. у знач. прысл. ве́ерам. Паўкругам.

Хвост в.

|| прым. ве́ерны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ве́ер. Як і ўкр. ві́ер ’тс’, запазычанне з рус. ве́ер ’тс’. Апошняе ўзята з ням. Fächerвеер’ і трансфармавалася пад уплывам дзеяслова ве́ять. Гл. Брандт, РФВ, 18, 29; Міклашыч, 387; Праабражэнскі, 1, 107; Фасмер, 1, 285; Шанскі, 1, В, 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

опаха́ло ср.

1. (веер) ве́ер, род. ве́ера м.;

2. в др. знач. ма́хала, -ла ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ве́ерны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да веера.

2. У выглядзе веера, падобны на веер. Веерныя чыгуначныя лініі. Веерная пальма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аго́н ’хвост’, ст.-бел. окгон (канец XVI ст.) (Булыка, Запазыч.), ст.-польск. ogon ’тс’. Параўн. ст.-бел. оганкавеер’, ст.-польск. oganka (Булыка, Запазыч.). Унутраная структура слова агон (< о‑gоnъ да ženǫ, gъnati). Гл. абганяцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вея1 ’завея, завіруха’ (КТС, БРС, Гарэц., Яруш., Касп., Нас., Бяльк.; докш., Янк. Мат.), укр. ві́я ’шуфель, веялка’, рус. пск., смал. вея ’завея, мяцеліца’, польск. wieja ’завіруха’, wija/wieja ’вецер’, н.-луж., в.-луж. wějawa ’веялка’, чэш. vějavka, мар. věj ’завіруха’, славац. veja ’тс’, vejka ’разная фігурка (найчасцей птушка) у вільчаку франтона’, серб.-харв. ве́ја, вје́ја ’вядзьмарка’, ве̏јавица ’мяцеліца, завіруха’, макед. виулица, вејавица, балг. виелица, веявица ’тс’. І.‑е. адпаведнікі: літ. vė́jas, лат. vējš, грэч. ἀήτης, ст.-інд. vāyúḥ ’вецер’ < *vē‑ да веяць (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ja (ён абазначаў спачатку Nomina actionis, якія пераходзілі звычайна ў Nomina acti). Блезэ (21) сцвярджае, што ве́я паходзіць з літ. vė́jas, лат. vējš. Лаўчутэ (351) гэта аспрэчвае.

Ве́я2 ’вейка’ (Сцяшк. МГ, бяроз., Шатал.), зах.-палес. ві́я, ві́йі (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), укр. ві́я ’вейка’. Бел.- укр. ізалекса; паводле бел. вейка, можна меркаваць, што на іншай, апрача вышэйадзначанай, беларускай моўнай тэрыторыі было таксама вея. Узнікла ад věja ’галіна’ ў выніку пераносу значэння дзеяслова vějati ’хістацца, махаць’ → ’абмахваць’ (параўн. укр. ві́яловеер’); ’змахваць’. Да ве́яць (гл.).

Вея3 ’павека’ (КТС) утворана ў выніку пераносу па сумежнасці ад вея2, тое ж і ў балт. мовах: літ. blakstíena ’павека’ — лат. plakstinš ’вейка’.

Вея4 ’невялікі луг’ (Гіст. лекс., 149) запазычана з літ. vejà ’трава, мурог’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)