валя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.
1. каго-што. Нахіліўшы, абарочваць, перакульваць.
Бура валяе дрэвы.
2. заг. валя́й(це). Ужыв. ў якасці пабуджэння да дзеяння (разм.).
Валяй па дровы!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Валяй! ’шпар!, валі!’ (КТС). З рус. валяй ’валі, шпар, дзейнічай’ (разм.), якое да валяць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шаля́й-валя́й нареч., прост. так-ся́к, абы-я́к.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
валя́ць, ‑я́ю, ‑я́еш, ‑я́е; незак.
1. каго-што. Нахіліўшы, абарочваць; перакульваць. Бура валяе стагі.
2. заг. валя́й(це). Разм. Ужываецца ў якасці пабуджэння да дзеяння. [Дырэктар:] — Значыць, так рашыў?.. Што ж, валяй! Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валя́ць
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
валя́ю |
валя́ем |
| 2-я ас. |
валя́еш |
валя́еце |
| 3-я ас. |
валя́е |
валя́юць |
| Прошлы час |
| м. |
валя́ў |
валя́лі |
| ж. |
валя́ла |
| н. |
валя́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
валя́й |
валя́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
валя́ючы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Ва́льнуць ’з усёй сілы стукнуць’ (З нар. сл.); ’ударыць’ (Жд.). Да валіць ’кідаць на зямлю, прымушаць упасці’ або валяць ’пачынаць што-небудзь рабіць з энергіяй, з імпэтам’; параўн. валяй, валяйце ’дзейнічай(це)’. Націск можна тлумачыць аналогіяй з бахнуць, стукнуць і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валу́й 1 ’шапкавы грыб сямейства сыраежкавых, Russula foetens’ (БРС, Касп., Серж. Грам., Гарэц., КЭС), валуі ’Vaccinium uliginosum L.’ (Кіс.). Рус. валуй, волуй ’грыб, Agaricus foetens’, укр. валуй ’тс’. Да вол (Фасмер, 1, 345). У семантычным плане параўн. другую назву гэтага грыба — бычок.
Валу́й 2 ’вялікі дурань’ (З нар. сл.). Магчыма, да валяць, валяцца (параўн. валяй, рус. увалень).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
благаславі́ць, ‑слаўлю, ‑славіш, ‑славіць; зак., каго-што.
1. Перахрысціць каго‑н. са словамі малітвы, з пажаданнем удачы, шчасця. [Янка Андрэю:] — Валяй, браце. Абедзвюма рукамі благаслаўляю цябе ў дарогу. Няхай будзе яна насыпана жоўценькім пясочкам! Колас. Добрай матчынай рукою Благаславі на трудны шлях. Глебка.
2. Ухваліўшы, накіраваць на што‑н. Калі ж, палаючы ў агні, мяне Радзіма Пазвала ў паход у грозны час, — На подзвігі яна благаславіла І матчын аддала мне свой наказ. Русак. // Ухваліць, даць згоду на што‑н. — Давайце, хлопцы, пачынайце, — благаславіў Варанецкі. Дуброўскі. Але выбіраць не прыходзілася, і Панасюк, які вярнуўся ад шаўца з добрымі весткамі, благаславіў гэты сумесны твор у друк. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Валява́ха 1 ’чапля’ (КЭС), вальваха, валеваха, оловаха ’Ardea purpurea L.’, ’чапля рыжая’ (Нік.), валяваха ’бугай, бухала (птушка)’ (Некр., Маш., Гайдукевіч, Працы IM, 6), палес. волʼоваха, волюваха, волювака, волювак, воловаха, волʼлʼаха, олеваха ’чапля рыжая, Ardea purpurea L.’ і ’чапля шэрая, Ardea cinerea L.’, дыял. валяваха, волік ’Ardea stellaris L.’, паўдн.-зах. волюваня ’Ardea cinerea L.’, бойк. волʼованʼі ’чапля’ (Нікан., Бел.-укр. ізал., 62). Формы оловаха, олеваха дазваляюць меркаваць, што пачатковае в — прыстаўны гук. Назва звязана, магчыма, з колерам (шэрай птушкі) і лексемай волава (метал шэрага колеру). Варыянты вальваха, волляха могуць сведчыць пра другаснае збліжэнне з іншым словам — валлё, першасная ж форма — волʼованʼі (волава + суфікс прыметніка ‑ан). Форма волік — вынік народнай этымалогіі (параўн. бугай як назва птушкі). Няясна, ці ёсць сувязь з валіўка ’дзікая качка’ (Бяльк.), укр. валюш ’вальдшнэп’.
Валява́ха 2 ’непаваротлівы чалавек’ (КЭС); ’лянівая’ (Мат. Гом.). Метафарычна з валяваха 1, кантамінаванага з валяць, валяцца; параўн. валяй, валуй ’непаваротлівы, лены чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тарча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
1. Узвышацца, уздымацца над паверхняй, вытаркацца ўбок, уперад, уверх. Абапал ляжалі апусцелыя палі, толькі тарчалі калючыя іголкі ржышча ды пад полем, пабліскваючы на сонцы, плавалі белыя пушынкі павуціння. Сіняўскі. Дзе-нідзе, нібы рэбры, тарчыць з-пад снегу галлё яблынь, абсечанае асколкамі і цяпер абгрызенае зайцамі. Федасеенка. // Не ляжаць гладка, не прыставаць шчыльна да чаго‑н. Абоі тарчаць. // Выпінацца, вытаркацца адкуль‑н. якой‑н. сваёй часткай. [Паштовая скрынка] была прымацавана да ўваходных дзвярэй, на ёй нават вісеў невялічкі замочак, з якога тарчаў такі ж невялікі ключык. Васілёнак.
2. Знаходзіцца дзе‑н., назаляючы сваёй непатрэбнай прысутнасцю. Нейкая жанчына, захутаная ў хустку, падыходзіць да салдата, ледзь соваючы нагамі. Спыняецца непадалёк, глядзіць на Драча. Драч — на яе. [Драч:] Чаго вылупілася?.. Валяй адгэтуль, тут нельга кожнаму тарчаць. Губарэвіч. — Той тып зноў тарчаў у акне, — сказаў наш як шафёр таварышу. Няхай. // Пастаянна бываць дзе‑н., знаходзіцца перад вачыма. [Верхаводка:] Я ж табе казаў, што дарэмна ты [Рамашка] лётаеш сюды дзень у дзень. І мяне прывучыў кожны выхадны дзень тарчаць тут на рэчцы. Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)