валы́ндацца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
валы́ндаюся |
валы́ндаемся |
| 2-я ас. |
валы́ндаешся |
валы́ндаецеся |
| 3-я ас. |
валы́ндаецца |
валы́ндаюцца |
| Прошлы час |
| м. |
валы́ндаўся |
валы́ндаліся |
| ж. |
валы́ндалася |
| н. |
валы́ндалася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
валы́ндайся |
валы́ндайцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
валы́ндаючыся |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Валы́ндацца ’хадзіць без работы’ (Арх. Бяльк.). Гл. валанда.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валы́нда ’той, хто ходзіць без работы’ (Нас.). Да валындацца па аналогіі з дурында. Параўн. таксама валакіда.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вала́нда ’маруда, левы чалавек’, вала́ндацца ’вазіцца, марудзіць’ (КЭС). Рус. валандаться ’марудзіць’, вала́нда, вала́ндала ’няўклюда, маруда’, валанде́р ’лежань’, укр. валандатися ’бадзяцца’. Карскі ўказвае, што дзеяслоў больш уласцівы вялікарускай мове. Валандацца < валанда < літ. valandá ’(кароткі) час’ (Карскі, Труды, 394; Аткупшчыкоў, Лекс. балтызмы, 33, 35; Кіпарскі, Лекс. балтызмы, 13; Непакупны, Бел.-укр. ізал., 54; Шанскі, 1, В, 9; Рудніцкі, 1, 298). Змену націску можна тлумачыць уплывам блізкіх семантычна і падобных структурна слоў (мару́да, няўклю́да, валакі́да). Форма валы́ндацца ўзнікла, магчыма, пад уплывам валынка, валыніцца. Форма валэндацца, як можна меркаваць, — вынік збліжэння з паланізмамі, што маюць суфіксы з насавымі (валацэнга, недалэнга) або з дзеясловамі wałęsać się, wałęgać się ’бадзяцца’ ва ўмовах беларуска-польскага білінгвізму.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)