бу́нкер, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Металічная або бетонная скрыня для часовага захоўвання збожжа, вугалю і іншых матэрыялаў.
Б. для зерня.
2. Падземнае жалезабетоннае ўкрыцце.
3. Спецыяльнае наземнае збудаванне з байніцамі для вядзення агню.
|| прым. бу́нкерны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бу́нкер техн. бу́нкер, -ра м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бу́нкер м., в разн. знач. бу́нкер
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бу́нкер, ‑а, м.
1. Металічная ці бетонная скрыня (на суднах — адсек) для часовага захоўвання збожжа, вугалю ці якіх‑н. іншых сыпкіх рэчываў і матэрыялаў. Камбайн рушыў. Пад нажамі яго зазвінела салома, у бункер пасыпаўся густы струмень важкага зерня. Дуброўскі. Непадалёку свінаркі грузілі ў бункеры падвеснай дарогі корм і развозілі яго па ўсіх трох вялізных карпусах свінафермы. Паслядовіч.
2. Падземнае жалезабетоннае бамбасховішча.
3. Наземнае драўляна-земляное ці бетоннае сховішча з амбразурамі для вядзення агню; дзот, дот. Паліцаі.. пакапалі вакол школы акопы, нарабілі бункеры, паставілі ў іх кулямёты. Сабаленка.
[Англ. bunker.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бу́нкер. Рус. бу́нкер, укр. бу́нкер і г. д. Першакрыніцай з’яўляецца англ. (coal‑) bunker ’вугальны бункер’. Але для еўрапейскіх моў трэба думаць пра ням. пасрэдніцтва (ням. Bunker ужо вядомае ў XIX ст., гл. Клюге, 111). Так БЕР, 1, 90; Рудніцкі, 256; MESz, 1, 389. Непасрэднае запазычанне з англ. (так Шанскі, 1, Б, 227) давесці цяжка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бункерава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што (спец.).
Засыпаць у бункер (у 1 знач.).
Б. жыта.
|| наз. бункерава́нне, -я, н. і бункеро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бункерава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.
Спец. Засыпаць у бункер. Бункераваць збожжа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Схрон ’бункер, бамбасховішча’ (баран., лях., астрав., беласт., Сл. ПЗБ), ’схоў, сховішча’ (Сцяшк. Сл., ТС, Сл. Брэс.). З польск. schron ’тс’ (Сл. ПЗБ, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
матаві́ла, ‑а, н.
1. Прыстасаванне для змотвання нітак у маткі.
2. Частка жняяркі, камбайна і пад., якая нагінае сцябліны збажыны, травы да рэжучага апарата. А як прыемна было стаяць на мосціку камбайна і .. бачыць, як таропка гнуцца каласы пад матавілам .., як цячэ ў бункер струмень зерня. Дуброўскі.
3. Машына для змотвання пракатнага матэрыялу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сало́ма, ‑ы, ж.
Сухія сцёблы злакавых раслін, якія застаюцца пасля абмалоту. Жытняя салома. Аўсяная салома. □ Пахла прэллю са страхі, токам, свежай, нядаўна памалочанай іржаной саломай. Мележ. // Сцёблы злакавых раслін на корані. [Васіль:] — Баюся, што наша жыта пагоніць у салому, а колас можа быць дрэнны. Шамякін. Камбайн рушыў. Пад нажамі яго зазвінела салома, у бункер пасыпаўся густы струмень важкага зерня. Дуброўскі. Сіла і салому ломіць. Прымаўка.
•••
Снег саломаю тушыць гл. тушыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)