Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
бу́нкер, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Металічная або бетонная скрыня для часовага захоўвання збожжа, вугалю і іншых матэрыялаў.
Б. для зерня.
2. Падземнае жалезабетоннае ўкрыцце.
3. Спецыяльнае наземнае збудаванне з байніцамі для вядзення агню.
|| прым.бу́нкерны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бу́нкертехн.бу́нкер, -ра м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бу́нкерм., в разн. знач.бу́нкер
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Бункер 1/401
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
бу́нкер, ‑а, м.
1. Металічная ці бетонная скрыня (на суднах — адсек) для часовага захоўвання збожжа, вугалю ці якіх‑н. іншых сыпкіх рэчываў і матэрыялаў. Камбайн рушыў. Пад нажамі яго зазвінела салома, у бункер пасыпаўся густы струмень важкага зерня.Дуброўскі.Непадалёку свінаркі грузілі ў бункеры падвеснай дарогі корм і развозілі яго па ўсіх трох вялізных карпусах свінафермы.Паслядовіч.
2. Падземнае жалезабетоннае бамбасховішча.
3. Наземнае драўляна-земляное ці бетоннае сховішча з амбразурамі для вядзення агню; дзот, дот. Паліцаі.. пакапалі вакол школы акопы, нарабілі бункеры, паставілі ў іх кулямёты.Сабаленка.
[Англ. bunker.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУ́НКЕР
(англ. bunker),
1) ёмістасць (стацыянарная ці перасоўная) для часовага захоўвання збожжа, вугалю ці якіх-н. іншых сыпкіх рэчываў і матэрыялаў. Ніжняя частка бункера служыць для самацёчнай разгрузкі, абсталявана засаўкамі і прыстасаваннямі для рэгулявання выпуску матэрыялу.
2) Бункер суднавы — памяшканне на судне для захоўвання паліва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бу́нкерм.
1. (скрыня, адсек) Búnker m -s, -; Vórratsbehälter m -s, -;
ву́гальны бу́нкер Kóhlenbunker m;
зе́рневы бу́нкер Körnertank m -s, -s (накамбайне);
2. (бамбасховішча) Lúftschutzraum m (e)s, -räume; Lúftschutzkeller m -s, -; Lúftschutzbunker m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
бу́нкер
(ням. Bunker, ад англ. bunker)
1) спецыяльна абсталяваная скрыня для часовага трымання сыпкіх рэчываў, матэрыялаў (напр. б. камбайна);
2) жалезабетоннае падземнае сховішча, умацаванне;
3) памяшканне на судне, дзе захоўваецца цвёрдае паліва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Бу́нкер. Рус.бу́нкер, укр.бу́нкер і г. д. Першакрыніцай з’яўляецца англ. (coal‑) bunker ’вугальны бункер’. Але для еўрапейскіх моў трэба думаць пра ням. пасрэдніцтва (ням.Bunker ужо вядомае ў XIX ст., гл. Клюге, 111). Так БЕР, 1, 90; Рудніцкі, 256; MESz, 1, 389. Непасрэднае запазычанне з англ. (так Шанскі, 1, Б, 227) давесці цяжка.