булдаве́шка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. булдаве́шка булдаве́шкі
Р. булдаве́шкі булдаве́шак
Д. булдаве́шцы булдаве́шкам
В. булдаве́шку булдаве́шкі
Т. булдаве́шкай
булдаве́шкаю
булдаве́шкамі
М. булдаве́шцы булдаве́шках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

булдаве́шка ж.

1. (на палке) набалда́шник м., ши́шка;

2. (толстое место на стержне, стволе) утолще́ние ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

булдаве́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм. Тое, што і булавешка. У правай руцэ ў яе была тоўстая чорная палка з нейкай адмысловай белай булдавешкаю — раней Таццяна чамусьці не заўважыла ў бабулі гэтай палкі. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набалда́шник м. булаве́шка, -кі ж., булдаве́шка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Булава́ ’булава’ (БРС), ’булдавешка’ (Сцяшк. МГ). Рус. булава́, укр. булава́, польск. buława. Фасмер (1, 237) лічыць, што гэта вытворнае ад слав. *bula ’гуз, шышка, булдавешка’. Слаўскі (50) думае пра запазычанне. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 221. Сюды і була́ўка ’біч у цэпе’ (ДАБМ, 828).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́лыўка ’вежа на царкве, купал’ (Бяльк.). Няясна. Можа, звязана з булава́ і да т. п.? Да націску параўн. бу́лавабулдавешка’ (Бесар.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Булдава́ ’булава’, булдаве́шка (Бяльк., Шат., Касп.). Параўн. рус. дыял. булдавёха ’вялікі абрубак дрэва’, булда́вка *’вялікая палка (пастуха)’. Бясспрэчна, кантамінацыя двух асноў: балд‑а́ і бул‑ава́. Гэта кантамінаваная новая аснова булд- дае шмат іншых вытворных са значэннем ’штосьці круглае, вялікае, пузатае і да т. п.’ Параўн., напр., назвы раслін на булд-. Краўчук, БЛ, 1975, 7, 66–67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́лка1 ’галка, птушка Corvus monedula’ (слонім., Арх. Бяльк.; Сцяшк. Сл. паўн.-зах.). Польск. kawka ’тс’. Фанетыка бел. слова сведчыць аб больш складаным працэсе, хоць сам факт запазычання або ўплыву польск. формы выключыць нельга, аб чым сведчыць і лінгвагеаграфія. Ёсць і іншая магчымасць тлумачэння: калка < галка (апошняя форма адзначана па галоўнай тэрыторыі, Сл. паўн.-зах.) у выніку існавання дублетаў к‑ і г‑ у запазычаных словах, калі форма з к‑ успрымаецца або як адаптаваная, або як спрадвечная. Гэта, аднак, менш верагодна.

Ка́лка2, у Доўн.-Зап., 3, 39: «Кидайса, метайса, завиваты не давайса! Кинь калку (кибалку?) хочъ пидъ лаўку, Сама выбежъ на вулоньку!». Далей аўтар адзначае калка кибалка ’жаночы галаўны ўбор’ і спасылаецца на аналагічныя кантэксты ў Янчука і Чубінскага; паводле гэтага можна меркаваць, што слова было вядома на зах. Палессі дастаткова шырока. Этымалогія няясная; можна суаднесці з калка1, паколькі ў шэрагу назваў сустракаюцца падобныя намінацыі; параўн. рус. дыял. тэрміны для жаночага галаўнога ўбору кокошка і сорока. Па розных прычынах гэта меркаванне маланадзейнае; магчыма, неабходна параўноўваць з бел. галка ’круглы, гладкі камень, якім таўкуць перац, гарчыцу’, галкі ’галушкі, клёцкі; печыва з мукі і тоўчанай бульбы’, аб першаснай семантыцы якіх сведчаць бел. галы ’ягадзіцы’, славац. hálka ’шарык’, польск. galka ’шар, булдавешка’ і інш. Падобная семантыка дапускае параўнанне гэтых лексем з разглядаемым словам; аднак паводле фактычнага крытэрыю такое збліжэнне недакладнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)