бліску́чы, -ая, -ае.

1. Які бліскае, ззяе, выпраменьвае святло.

Бліскучыя цацкі.

2. перан. Выдатны, надзвычайны.

Б. поспех.

Б. адказ студэнта.

|| наз. бліску́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бліску́чы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бліску́чы бліску́чая бліску́чае бліску́чыя
Р. бліску́чага бліску́чай
бліску́чае
бліску́чага бліску́чых
Д. бліску́чаму бліску́чай бліску́чаму бліску́чым
В. бліску́чы (неадуш.)
бліску́чага (адуш.)
бліску́чую бліску́чае бліску́чыя (неадуш.)
бліску́чых (адуш.)
Т. бліску́чым бліску́чай
бліску́чаю
бліску́чым бліску́чымі
М. бліску́чым бліску́чай бліску́чым бліску́чых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бліску́чы

1. (издающий блеск) блестя́щий;

б. мета́л — блестя́щий мета́лл;

2. блестя́щий, сия́ющий, сверка́ющий;

~чыя во́чы — блестя́щие (сия́ющие, сверка́ющие) глаза́;

3. блестя́щий, блиста́тельный, великоле́пный, превосхо́дный, отли́чный, прекра́сный;

б. дакла́д — блестя́щий (великоле́пный, отли́чный) докла́д;

б. касцю́м — прекра́сный (отли́чный, великоле́пный) костю́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бліску́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які бліскае, ззяе, вылучае святло, прамені. Па шкляным цёмна-сінім небе мігцяць зоркі — буйныя, бліскучыя. Бядуля. Высока ўзняўшы ўгару рукі, маладая жанчына вешала на.. [ялінку] бліскучыя каляровыя цацкі. Васілевіч. // Які свеціцца, блішчыць, выяўляючы ўнутраны стан чалавека (пра вочы). У той жа міг да нас падбегла двое падлеткаў, хлапчук і дзяўчынка, разгарачаныя, з бліскучымі вачамі. Краўчанка.

2. перан. Вельмі добры. Парадныя залы ў Белавежскім палацы былі прыведзены ў бездакорны, бліскучы парадак. В. Вольскі. Прыбыўшы .. [на заставу] чатыры месяцы таму назад, маёр застаў жыллёвыя ўмовы далёка не бліскучымі. Брыль. // З вельмі добрай знешнасцю, шыкоўна апрануты. Пераступіў парог [Сашка], бліскучы і жыццярадасны. Чорны. // Выдатны, надзвычайны. Бліскучыя поспехі. Бліскучы аналіз фактаў. □ Маркс і Энгельс выхавалі бліскучую плеяду пралетарскіх рэвалюцыянераў. «Звязда». [Бутылін:] — Ручаюся, праз тры гады.. [Іванова] сама ў нашым жа інстытуце будзе чытаць бліскучыя лекцыі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залаці́ста-бліску́чы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. залаці́ста-бліску́чы залаці́ста-бліску́чая залаці́ста-бліску́чае залаці́ста-бліску́чыя
Р. залаці́ста-бліску́чага залаці́ста-бліску́чай
залаці́ста-бліску́чае
залаці́ста-бліску́чага залаці́ста-бліску́чых
Д. залаці́ста-бліску́чаму залаці́ста-бліску́чай залаці́ста-бліску́чаму залаці́ста-бліску́чым
В. залаці́ста-бліску́чы (неадуш.)
залаці́ста-бліску́чага (адуш.)
залаці́ста-бліску́чую залаці́ста-бліску́чае залаці́ста-бліску́чыя (неадуш.)
залаці́ста-бліску́чых (адуш.)
Т. залаці́ста-бліску́чым залаці́ста-бліску́чай
залаці́ста-бліску́чаю
залаці́ста-бліску́чым залаці́ста-бліску́чымі
М. залаці́ста-бліску́чым залаці́ста-бліску́чай залаці́ста-бліску́чым залаці́ста-бліску́чых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цьмя́на-бліску́чы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. цьмя́на-бліску́чы цьмя́на-бліску́чая цьмя́на-бліску́чае цьмя́на-бліску́чыя
Р. цьмя́на-бліску́чага цьмя́на-бліску́чай
цьмя́на-бліску́чае
цьмя́на-бліску́чага цьмя́на-бліску́чых
Д. цьмя́на-бліску́чаму цьмя́на-бліску́чай цьмя́на-бліску́чаму цьмя́на-бліску́чым
В. цьмя́на-бліску́чы (неадуш.)
цьмя́на-бліску́чага (адуш.)
цьмя́на-бліску́чую цьмя́на-бліску́чае цьмя́на-бліску́чыя (неадуш.)
цьмя́на-бліску́чых (адуш.)
Т. цьмя́на-бліску́чым цьмя́на-бліску́чай
цьмя́на-бліску́чаю
цьмя́на-бліску́чым цьмя́на-бліску́чымі
М. цьмя́на-бліску́чым цьмя́на-бліску́чай цьмя́на-бліску́чым цьмя́на-бліску́чых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чо́рна-бліску́чы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чо́рна-бліску́чы чо́рна-бліску́чая чо́рна-бліску́чае чо́рна-бліску́чыя
Р. чо́рна-бліску́чага чо́рна-бліску́чай
чо́рна-бліску́чае
чо́рна-бліску́чага чо́рна-бліску́чых
Д. чо́рна-бліску́чаму чо́рна-бліску́чай чо́рна-бліску́чаму чо́рна-бліску́чым
В. чо́рна-бліску́чы (неадуш.)
чо́рна-бліску́чага (адуш.)
чо́рна-бліску́чую чо́рна-бліску́чае чо́рна-бліску́чыя (неадуш.)
чо́рна-бліску́чых (адуш.)
Т. чо́рна-бліску́чым чо́рна-бліску́чай
чо́рна-бліску́чаю
чо́рна-бліску́чым чо́рна-бліску́чымі
М. чо́рна-бліску́чым чо́рна-бліску́чай чо́рна-бліску́чым чо́рна-бліску́чых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шэ́ра-бліску́чы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шэ́ра-бліску́чы шэ́ра-бліску́чая шэ́ра-бліску́чае шэ́ра-бліску́чыя
Р. шэ́ра-бліску́чага шэ́ра-бліску́чай
шэ́ра-бліску́чае
шэ́ра-бліску́чага шэ́ра-бліску́чых
Д. шэ́ра-бліску́чаму шэ́ра-бліску́чай шэ́ра-бліску́чаму шэ́ра-бліску́чым
В. шэ́ра-бліску́чы (неадуш.)
шэ́ра-бліску́чага (адуш.)
шэ́ра-бліску́чую шэ́ра-бліску́чае шэ́ра-бліску́чыя (неадуш.)
шэ́ра-бліску́чых (адуш.)
Т. шэ́ра-бліску́чым шэ́ра-бліску́чай
шэ́ра-бліску́чаю
шэ́ра-бліску́чым шэ́ра-бліску́чымі
М. шэ́ра-бліску́чым шэ́ра-бліску́чай шэ́ра-бліску́чым шэ́ра-бліску́чых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гля́нцавы, -ая, -ае.

3 наведзеным глянцам, бліскучы.

Глянцавая паверхня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лосни́стый разг. блішча́сты, бліску́чы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)