та́ры-ба́ры, нескл.
Разм. Пустая размова, балбатня. Высокі, бялявы [хлопец] .. падыходзіць да цёткі, кланяецца ў пояс: — Прабачце, калі ласка. Тары-бары нам некалі разводзіць.. Мы шукаем гарманіста. Жычка. Трэба было сабраць усю сілу волі, каб не пачаць вось гэтак весці з ім [дзядзькам] тары-бары, і брацца за больш сур’ёзную справу. Карпюк. — Адчапіся! — лена махнула рукой гаспадыня. І да Марыхен: — А ты... ты не павінна тут разводзіць з .. [хлопцамі] свае дурныя тарыбары. Брыль. // у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. гаварыць, балбатаць. Яму — пра справу, а ён — тары-бары.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Та́ры-ба́ры ’пустая размова, балбатня’ (ТСБМ), ’пустыя размовы’ (дзісн., Нар. сл.); сюды ж тараба́рыць ’балбатаць’ (ТСБМ), тараба́рыцца ’бязладна, шумна размаўляць’ (Юрч. Вытв.). Укр. та́ри‑ба́ри ’балбатня’, дыял. тараба́ри ’інтымная размова; пустая балбатня’, рус. та́ры‑ба́ры ’балбатня’, дыял. тараба́ры ’балбатня, размова’. Спалучэнне дзвюх рыфмаваных асноў не зусім высветленага паходжання, магчыма, гукапераймальнай прыроды. Першую з іх атаясамліваюць з элементам та́р(ы/а)‑ у тарато́рыць (гл.), суадносным з тала‑ ў талатоніць (гл.), другую — з ба́р(ы/а), напрыклад, ва ўкр. ба́ры ’балбатня’, у рус. бараба́ритъ ’тараторыць’, паводле Саднік і Айцэтмюлера (2, 123), суадноснае з бала‑ (гл. балакаць, балабоніць), якія з’яўляюцца ўтварэннямі, што ўзыходзяць да і.-е. *bha‑ (Фасмер, 4, 25; ЕСУМ, 5, 522; 1, 142–143; Мельнічук, Этимология–1987, 61; Варбат, Этимология–1982, 26). Паводле Варбат (Этимология–1984, 38), значэнне ’гаварыць’ для спалучэння другаснае, асноўнае — ’адходы вытворчасці’, што да *toriti (< *terti, гл. церці) і *bьrati (гл. браць). Праблематычна, хутчэй за ўсё, пераважала першаснае сінкрэтычнае значэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бараві́на, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж.
Узвышаны ўчастак лесу ў бары.
Грыбныя баравіны.
|| памянш. бараві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ба́рмен, -а, мн. -ы, -аў, м.
Уладальнік бара¹ ці афіцыянт у бары¹ (у 1 знач.).
|| ж. ба́рменка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак (разм.).
|| прым. ба́рменскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Растарэ́кваць ’шмат гаварыць’ (чэрв., Гіл.; Сцяшк. Сл.). Да гукапераймальнага та́ры, гл. тары-бары, тараторыць, параўн. рус. тара́каць ’балбатаць’, славен. tarẹ́kati ’тс’ і інш. Параўн. прастарэка (гл.). Сюды ж, відаць, растарэк ’нязгода, сварка’ (Гарб.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́сека, ‑і, ДМ ‑сецы, ж.
Месца, дзе высеклі лес. На высеках, глухіх палянах, у бары, на чарналессі — усюды густы мядовы пах. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пану́расць, ‑і, ж.
Стан панурага. Вочы.. [селяніна] праясніліся, панурасць і заклапочанасць зніклі з твару. Колас. Надзвычайна ўрачыстымі здаваліся дрэвы ў густым бары, паскідаўшыя снегавыя шапкі і зімовую панурасць. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
глухме́нь, ‑і, ж.
Разм.
1. Глуш, глухамань. Прылажыўся дзед Талаш, і гулкі стрэл здрыгануў лясную глухмень. Колас.
2. перан. Цішыня. У лесе глухмень. Ціха ў бары. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гука́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. гукаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Тамаш сядзеў у бары і не падаваў ніякага голасу на гуканне жонкі. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
баравы́, ‑ая, ‑ое.
Які расце або знаходзіцца ў бары. Захісталася сасонка баравая. Багдановіч. Воз скакаў па карэнні, якім была знітавана ўся баравая дарога. Сабаленка. // Уласцівы бору. Песня ўдалеч плыве, Адгукаецца ціш, баравая. Гілевіч. Ходзіць месяц дазорам па цёплай расе, Баравое жыццё аглядае. А. Александровіч. // Багаты на бары. Вясна ўжо настала, прынесла турботы, Узрушыла птушак і край баравы. Ляпёшкін.
•••
І не шум баравы гл. шум.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)