банды́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. банды́цкі банды́цкая банды́цкае банды́цкія
Р. банды́цкага банды́цкай
банды́цкае
банды́цкага банды́цкіх
Д. банды́цкаму банды́цкай банды́цкаму банды́цкім
В. банды́цкі (неадуш.)
банды́цкага (адуш.)
банды́цкую банды́цкае банды́цкія (неадуш.)
банды́цкіх (адуш.)
Т. банды́цкім банды́цкай
банды́цкаю
банды́цкім банды́цкімі
М. банды́цкім банды́цкай банды́цкім банды́цкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

банды́цкі банди́тский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

банды́цкі, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы бандыту (бандытам). Бандыцкай душы Не прыкрыеш адзеннем, Яна прабівацца кінжаламі будзе. Броўка. // Які належыць бандыту (бандытам). З Нью-Йорка трэск сухі ў эфіры глухне, Як востры ўдар бандыцкага нажа... Аўрамчык. // Які складаецца з бандытаў. На пясчаным узгорку паказаўся бандыцкі ланцуг. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

банды́т, -а, Мы́це, мн. -ы, -аў, м.

Удзельнік банды; узброены разбойнік.

Мацёры б.

|| ж. банды́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. банды́цкі, -ая, -ае.

Бандыцкая куля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

банди́тский банды́цкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абмазгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.

Разм. Старанна абдумаць што‑н. [Бабейка:] — Перадумаў, Лявон Ігнатавіч, усё перадумаў.., абмазгаваў. Хадкевіч. [Лясніцкі:] — Давай лепей абмазгуем, як хутчэй ліквідаваць гэты бандыцкі атрад. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налёт, -у, М -лёце, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. наляцець.

2. Раптоўны ваенны ўзброены напад на каго-, што-н.

Паветраны н.

Агнявы н.

3. Напад з мэтай грабяжу.

Бандыцкі н.

4. Тонкі слой чаго-н. на паверхні.

Н. пылу.

Н. іржы.

5. перан., чаго. Пра што-н., звязанае з унутраным станам, пачуццямі.

Артыкул з налётам гумару.

6. Колькасць налятанага часу або налятанай адлегласці.

На яго рахунку 500 тысяч кіламетраў налёту.

З налёту (разм.) — не спыняючы руху, на поўным ходзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Разбо́й ’напад з рабаўнічай мэтай’ (ТСБМ, Нас.), ’разбой, грабеж’ (ТС), ’разбойнік’ (Гарэц., Нас., Сержп., Бяльк.), ст.-бел. разбойникъ, разбой ’рабаўнік’. Сюды ж разбо́йства ’разбой (Гарэц.), ’бандыцкі напад’ (Др.-Падб.), разбо́йнік ’той, хто займаецца разбоем’ (ТСБМ, Бяльк.). Рус. дыял. разбо́й ’разбойнік’, укр. разбі́й ’напад з рабаўнічымі мэтамі’. Назоўнік, утвораны да разбі́ць (гл.) бязафіксным спосабам, як зажо́н ’зажынкі’ ад зажына́ць. Старое значэнне дзеяслова ў народнай мове: «Адзін пачаў таргаваць, а другі — купцоў разбіваць» (Сержп. Казкі, 257). У сувязі з гэтым рэканструкцыя прасл. *orzbojь (*arzbajь, БЕР, 6, 149) выглядае праблематычнай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

налёт, -ту м., в разн. знач. налёт;

паве́траны н. — возду́шный налёт;

банды́цкі н. — банди́тский налёт;

на яго́ раху́нку 500 ты́сяч кіламе́траў ~ту — на его́ счету́ 500 ты́сяч киломе́тров налёта;

н. пы́лу — налёт пы́ли;

н. у го́рле — налёт в го́рле;

ве́ршы з ~там сентымента́льнасці — стихи́ с налётом сентимента́льности

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)