баламу́т

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. баламу́т баламу́ты
Р. баламу́та баламу́таў
Д. баламу́ту баламу́там
В. баламу́та баламу́таў
Т. баламу́там баламу́тамі
М. баламу́це баламу́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

баламу́т, -а, Му́це, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

1. Чалавек, які ўносіць неспакой, беспарадак у адносіны, работу і пад.

Паводзіны баламута.

2. Спакуснік, інтрыган.

Звязалася з гэтым баламутам.

|| ж. баламу́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. баламу́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баламу́т м., разг. баламу́т; смутья́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баламу́т прост. баламу́т, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баламу́т, ‑а, М ‑муце, м.

Разм.

1. Чалавек, які ўносіць беспарадак, разлад. Хлопца брала крыўда за бацьку, злосць на Чыкілевіча, як галоўнага звадыяша і баламута. Колас.

2. Прайдоха, інтрыган, спакуснік. [Волька:] — Звязалася з баламутам гэтым, трэба ж, гарадскога хлеба захацелася. У вёсцы, можа, за настаўніка выйшла б... М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Баламу́т ’прайдоха, ашуканец і да т. п.’ (Шат., Касп., Нас., Інстр. III, Мал., БРС), баламу́ціць. Ст.-бел. баламут, баломут, боламут, баламутити і г. д. (гл. Булыка, Запазыч.). Рус. баламу́т, баламу́тить, укр. баламу́тбаламут; знахар’, польск. bałamącić, bałamucić, чэш. balamutiti. Здаецца, прасл. bala‑mǫtiti, bala‑mǫtъ (гл. Махэк₁, 23), дзе другая частка складанага слова да mǫtiti ’муціць’. Першая частка (bala‑) тлумачыцца па-рознаму. Агляд версій гл. Бернекер, 40; Фасмер, 1, 113; Слаўскі, 1, 26. Ідэя запазычання з манг. мовы, здаецца, зусім неабгрунтаваная. Кноблах (, 1969 (2), 141) бачыць тут (як і ў слове балагу́р) экспрэсіўны прэфікс bala‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шалапу́т, -а, М -пу́це, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Легкадумны, пусты чалавек, баламут, свавольнік.

|| ж. шалапу́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баламу́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Жан. да баламут.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смутья́н разг. бунтаўшчы́к, -ка́ м., баламу́т, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шальме́ц, ‑мяца, м.

Разм. Тое, што і шэльма. А ён [чужак], шальмец, бадзёр і гладак І пэўна баламут!.. Колас. [Кузя:] — Ты што ж гэта мне, шальмец, лесаматэрыялы псуеш? Кірэйчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)