Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
баламу́т, -а, М -му́це, мн. -ы, -аў, м. (разм.).
1. Чалавек, які ўносіць неспакой, беспарадак у адносіны, работу і пад.
Паводзіны баламута.
2. Спакуснік, інтрыган.
Звязалася з гэтым баламутам.
|| ж.баламу́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым.баламу́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
баламу́тм., разг.баламу́т; смутья́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
баламу́тпрост.баламу́т, -та м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
баламу́т, ‑а, М ‑муце, м.
Разм.
1. Чалавек, які ўносіць беспарадак, разлад. Хлопца брала крыўда за бацьку, злосць на Чыкілевіча, як галоўнага звадыяша і баламута.Колас.
2. Прайдоха, інтрыган, спакуснік. [Волька:] — Звязалася з баламутам гэтым, трэба ж, гарадскога хлеба захацелася. У вёсцы, можа, за настаўніка выйшла б...М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
баламу́тм Intrigánt m -en, -en, Ränkeschmied m -(e)s -е; разм geríebener Kerl
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Баламу́т ’прайдоха, ашуканец і да т. п.’ (Шат., Касп., Нас., Інстр. III, Мал., БРС), баламу́ціць. Ст.-бел.баламут, баломут, боламут, баламутити і г. д. (гл. Булыка, Запазыч.). Рус.баламу́т, баламу́тить, укр.баламу́т ’баламут; знахар’, польск.bałamącić, bałamucić, чэш.balamutiti. Здаецца, прасл.bala‑mǫtiti, bala‑mǫtъ (гл. Махэк₁, 23), дзе другая частка складанага слова да mǫtiti ’муціць’. Першая частка (bala‑) тлумачыцца па-рознаму. Агляд версій гл. Бернекер, 40; Фасмер, 1, 113; Слаўскі, 1, 26. Ідэя запазычання з манг. мовы, здаецца, зусім неабгрунтаваная. Кноблах (JČ, 1969 (2), 141) бачыць тут (як і ў слове балагу́р) экспрэсіўны прэфікс bala‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шалапу́т, -а, М -пу́це, мн. -ы, -аў, м. (разм.).
Легкадумны, пусты чалавек, баламут, свавольнік.
|| ж.шалапу́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)