балаба́н I м., муз. балаба́н
балаба́н II м., зоол. балоба́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
балаба́н муз. балаба́н, -на м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
балаба́н 1, ‑а, м.
Драпежная птушка сямейства сакаліных.
балаба́н 2, ‑а, м.
Народны духавы язычковы інструмент у азербайджанцаў, узбекаў і некаторых народаў Паўночнага Каўказа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Балаба́н ’сокал, Falco sacer’ (КЭС), ст.-бел. болобан (з XVI ст., Булыка, Запазыч.), рус. балаба́н ’сокал, Falco lunarius, Falco nobilis’, укр. балаба́н сокал, Falco nobilis’. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. тур., крым.-тат. balaban ’від драпежнай птушкі’, кыпч. balaban хокал’). Меліаранскі, ИОРЯС, 7, 2, 279 і наст., ИОРЯС, 10, 2, 75; Міклашыч, 6; Бернекер, 40; Фасмер, 1, 111.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
балоба́н зоол. балаба́н, -на м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Балаба́ніць ’барабаніць; стукаць; гаварыць голасна; гаварыць глупства’ (Нас., Шат.), балаба́н ’пустамеля, балбатун’ (Нас.). Такога ж гукапераймальнага паходжання, як і балабо́ніць (гл.). Падрабязней гл. пад бала́каць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кляпа́ла ’драўляны балабан на шыі ў скаціны’ (ТС), ’благі звон’, ’цурбан з ручкамі’ (Гарб.). Параўн. рус. клепало, укр. клепало ’тс’, балг. клепало, серб.-харв. клѐпало, славен. klepálo ’тс’, польск. klepadlo, чэш. klepadlo, славац. klepadlo, в.-луж. klepadlo ’тс’. Прасл. klepadlo да klepati (Трубачоў, Эт. сл., 10, 7). Гл. кляпаць 3.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рарог ’парода сокала Falco L.’, ст.-бел. рарогъ ’тс’ (Ст.-бел. лексікон). Лічыцца запазычаннем са ст.-польск. rarog ’балабан, Falco cherrug Gray’ (Булыка, Лекс. запаз., 143), якое ўзыходзіць да лексічнага дыялектызма познепраславянскай эпохі *rarogъ, параўн. укр. рарі́г (з зах.-слав.), польск. raróg, каш. rårog ’тс’ і ’капрызны, распешчаны чалавек’, чэш. raroh, славац. rároh, в.-луж. raroh ’тс’; сюды ж адносяць таксама харв. ràrog, rȁrog ’лангуст, Palinurus vulgaris’, славац. rárohy, rárož ’сухія (якія тырчаць) галіны’, чэш. мар. rároh, rárohy ’стары хлам, барахло, старая мэбля’. Паводле Краўчука (БЛ, 9, 23–26), утворана ад прасл. *rogъ (гл. рог) шляхам рэдуплікацыі і падаўжэння першага складу, значыла ’нешта зубчастае, тырчачае’, адносна сокала і марскога рака ’з зубцамі (на дзюбе, на клешнях)’ пэўную паралель ўяўляе славен. rȃcar і іншыя назвы ястрабаў, што выводзяцца з харв. rȁčve ’рогі, рагулькі’, гл. Бязлай, 3, 142. Адносна праславянскай лексемы выказваліся і іншыя версіі. Міклашыч (271) прапанаваў звязаць з ц.-слав. раръ ’sonitus; шум, крык’, і гэта думка пераважае ў большасці слоўнікаў, гл. Бязлай, 3, 152; Сной₂, 523; Борысь (510) прапануе разглядаць *rarogъ як вытворнае ад дзеяслова *rarati ’утвараць гучныя, рэзкія гукі’ (з апеляцыяй да польск. дыял. rarać ’спяваць, аб жаваранку’), якое далей да *rarъ ’шум’. Радзей разглядаецца версія пра запазычанне з іран. *varaŋga (з асіміляцыяй на славянскай глебе v‑r > r‑r), гл. Махэк₂, 508. Гл. таксама Антропаў, Назв. птиц, 339–340.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)