бабё́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бабё́р бабры́
Р. бабра́ бабро́ў
Д. бабру́ бабра́м
В. бабра́ бабро́ў
Т. бабро́м бабра́мі
М. бабры́ бабра́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бабёр, -бра́, мн. -бры́, -бро́ў, м.

1. Жывёліна атрада грызуноў, якая звычайна жыве ў лесе каля рэк і вадаёмаў.

2. Футра гэтай жывёліны, а таксама адзенне з такога футра.

Хадзіць у бабрах.

|| прым. бабро́вы, -ая, -ае.

Бабровая хатка.

Б. запаведнік.

Бабровая шапка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бабёр, -бра́ м.

1. зоол. бобр; бобёр;

2. (мех бобра) бобёр;

пла́ча як б. — пла́чет го́рькими слеза́ми;

заб’е́ш бабра́ — не бу́дзеш мець дабра́посл. убьёшь бобра́ — не бу́дешь иметь добра́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бабёр, ‑бра, м.

1. Паўводны звер атрада грызуноў, які жыве ў лесе каля рэк і іншых вадаёмаў і мае каштоўнае футра. Рачны бабёр. Паселішча баброў.

2. Футра гэтага звера, а таксама адзенне з такога футра.

•••

Балотны бабёр — тое, што і нутрыя.

Плача як бабёр гл. плакаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бабёрбабёр, бабровае футра’, бабра́кбабёр’ (Шат.). Рус. бобр, бобёр, укр. бобе́р, бібр, польск. bóbr, чэш. bóbr, балг. бо́бър, бъ́бър, бе́бер, ст.-серб. bobr і г. д. Прасл. bobrъ, bebrъ, bьbrъбабёр’. Роднаснае літ. bebrùs, bẽbras, bãbras, лат. bębrs, ст.-прус. bebrus, ст.-в.-ням. bibar, лац. fiber, ст.-іран. bawra‑ ’тс’ і г. д. І.‑е. *bhe‑bhru‑ ’карычневы’ (рэдуплікаваная форма), параўн. ст.-інд. babhrúṣ ’карычневы’. Гл. Бернекер, 47; Траўтман, 28–29; Фасмер, 1, 180–181; Слаўскі, 1, 40; Фрэнкель, 38; БЕР, 1, 60; Махэк₂, 59 і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бабро́вы гл. бабёр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бо́ўтнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.

Кінуцца, упасці ў ваду.

Бабёр боўтнуўся ў ваду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бобёр (мех) бабёр, -бра́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бобр зоол. бабёр, -бра́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дабёр: д. бабёр! ирон. хоро́ш гусь!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)