Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)
бабёр, -бра́, мн. -бры́, -бро́ў, м.
1. Жывёліна атрада грызуноў, якая звычайна жыве ў лесе каля рэк і вадаёмаў.
2. Футра гэтай жывёліны, а таксама адзенне з такога футра.
Хадзіць у бабрах.
|| прым.бабро́вы, -ая, -ае.
Бабровая хатка.
Б. запаведнік.
Бабровая шапка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бабёр, -бра́м.
1.зоол. бобр; бобёр;
2. (мех бобра) бобёр;
◊ пла́ча як б. — пла́чет го́рькими слеза́ми;
заб’е́ш бабра́ — не бу́дзеш мець дабра́ — посл. убьёшь бобра́ — не бу́дешь иметь добра́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бабёр, ‑бра, м.
1. Паўводны звер атрада грызуноў, які жыве ў лесе каля рэк і іншых вадаёмаў і мае каштоўнае футра. Рачны бабёр. Паселішча баброў.
2. Футра гэтага звера, а таксама адзенне з такога футра.
•••
Балотны бабёр — тое, што і нутрыя.
Плача як бабёргл. плакаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАБЁР
(Castor fiber),
млекакормячая жывёла атр. грызуноў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы, дзе жыве другі від — бабёр канадскі. На Беларусі трапляецца амаль усюды. Ахоўваецца. Трымаецца старыцаў, рэк з павольным цячэннем, азёраў з багатай прыбярэжнай расліннасцю.
Даўж. цела каля 100 см, хваста да 34 см, маса да 30 кг. Тулава тоўстае, масіўнае, ногі кароткія, пяціпальцыя, заднія з плавальнымі перапонкамі. Хвост пляскаты (шыр. да 15 см), укрыты буйнымі рагавымі шчыткамі. Поўсць густая, шаўкавістая, з доўгімі восцевымі валасамі і густым пухам. Жыве сем’ямі. Добра плавае і нырае. Рые норы, будуе хаткі, запруды. Корміцца карэнішчамі травяністых раслін, карой і маладымі галінкамі лазы, асіны і інш. Нараджае 1—5 бабранят. Каштоўны: выкарыстоўваецца футра і бабровы струмень.
У мінулым важны аб’ект палявання, абмену і гандлю на Беларусі. Косці бабра выяўлены пры раскопках гарадзішчаў 6—12 ст. на тэр. рэспублікі і сумежных раёнаў Смаленшчыны. Вядомы граматы 14—16 ст., выдадзеныя манастырам і прыватным асобам на ўгоддзі з бабровымі гонамі (месцы адлову бабра) каля Полацка, Маладзечна, в. Трасцянец (Мінскі р-н), Слуцка і інш. За карыстанне гонамі насельніцтва плаціла падаткі. Статут ВКЛ 1588 забараніў лавіць баброў у чужых уладаннях, трывожыць у месцах пасялення, весці ворыва, высечку кустоў, сенакос паблізу бабровых гнёздаў. Наглядам за бабровымі гонамі і іх аховай займалася спец. катэгорыя сялян-слуг (гл.Баброўнікі). У 18 ст.бабёр — звычайны звер толькі на Бярэзіне, Прыпяці, Піне, Ясельдзе, Свіслачы. На пач. 20 ст.бабёр амаль знік, невял. паселішчы засталіся толькі ў маладаступных для чалавека мясцінах на Бярэзіне, Сажы і Нёмане. Для аднаўлення і павелічэння запасаў у 1925 створаны Бярэзінскі запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бабёрм
1. (звер) Bíber m -s, -;
2. (футра) Bíberfell n -(e)s, -e, Bíberpelz m -es, -e; Bíberkragen m -s, - (каўнер)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Бабёр ’бабёр, бабровае футра’, бабра́к ’бабёр’ (Шат.). Рус.бобр, бобёр, укр.бобе́р, бібр, польск.bóbr, чэш.bóbr, балг.бо́бър, бъ́бър, бе́бер, ст.-серб.bobr і г. д. Прасл.bobrъ, bebrъ, bьbrъ ’бабёр’. Роднаснае літ.bebrùs, bẽbras, bãbras, лат.bębrs, ст.-прус.bebrus, ст.-в.-ням.bibar, лац.fiber, ст.-іран.bawra‑ ’тс’ і г. д. І.‑е. *bhe‑bhru‑ ’карычневы’ (рэдуплікаваная форма), параўн. ст.-інд.babhrúṣ ’карычневы’. Гл. Бернекер, 47; Траўтман, 28–29; Фасмер, 1, 180–181; Слаўскі, 1, 40; Фрэнкель, 38; БЕР, 1, 60; Махэк₂, 59 і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАБЁР-ТРАГАНТЭ́РЫЙ
(Trogontherium cuvieri),
вымерлая млекакормячая жывёла сям. бабровых атр. грызуноў. 5 відаў. Жылі ў Еўразіі ў канцы пліяцэну, раннім і сярэднім плейстацэне. Вядома 20 месцазнаходжанняў яго рэшткаў, у т. л. на Беларусі ў Баранавіцкім раёне ў адкладах ранняга плейстацэну.
Вонкава нагадваў сучаснага бабра, але амаль удвая большы за яго. Будова і пастаноўка разцоў сведчаць, што гэта рыючы грызун. Верагодна, жыццё яго не было цесна звязана з каляводнымі біятопамі, мог жыць і ў засушлівых раёнах. Рэшткі маюць палеагеагр. і стратыграфічнае значэнне.