ацвярдзе́нне, -я, н.

1. гл. ацвярдзець.

2. Тое, што і ацвярдзеласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ацвярдзе́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. ацвярдзе́нне
Р. ацвярдзе́ння
Д. ацвярдзе́нню
В. ацвярдзе́нне
Т. ацвярдзе́ннем
М. ацвярдзе́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ацвярдзе́нне ср. отверде́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ацвярдзе́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. ацвярдзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ацвярдзе́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е; зак.

Стаць цвёрдым.

Глеба ацвярдзела.

|| незак. ацвердзява́ць, -а́е.

|| наз. ацвярдзе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отверде́ние зацвярдзе́нне, -ння ср., ацвярдзе́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Мы́жыць, мьʼіжьіты ’імжэць’ (малар., Нар. лекс.). Да імжыць (гл.). Ацвярдзенне мі‑ (< прасл..ть‑) у зах.-палес. гаворках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матыле́нька ’мянташка’ (жабін., ДАБМ; к. 264); памянш. з мянці́ла (гл.), у якой адбылася страта санорнага і ацвярдзенне пачатковага м‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лод ’лёд’ (Булг.) у словазлучэнні на лоду. Паводле Р. У. Краўчука (вусн. паведамл.), ацвярдзенне л‑ адбылося ў выніку блытаніны паводле зваротнай аналогіі. Параўн. палес. кынь ’конь’ — Р. скл. коня́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаўшэ́нь ’ляўша’ (віл., Сл. паўн.-зах.). Да ле́вы (гл.). Утвораны ад назоўніка лявуш або ляўшня. Пачатковае ацвярдзенне л‑ мае нерэгулярны характар. Аб суф. ‑энь гл. Сцяцко., Афікс. наз., 152. Параўн. таксама ляўшэнь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)