атупе́лы, -ая, -ае (разм.).

Які страціў здольнасць разумець што-н., разважаць; які выяўляе атупенне сваім знешнім выглядам.

Атупелая галава.

|| наз. атупе́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атупе́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. атупе́лы атупе́лая атупе́лае атупе́лыя
Р. атупе́лага атупе́лай
атупе́лае
атупе́лага атупе́лых
Д. атупе́ламу атупе́лай атупе́ламу атупе́лым
В. атупе́лы (неадуш.)
атупе́лага (адуш.)
атупе́лую атупе́лае атупе́лыя (неадуш.)
атупе́лых (адуш.)
Т. атупе́лым атупе́лай
атупе́лаю
атупе́лым атупе́лымі
М. атупе́лым атупе́лай атупе́лым атупе́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

атупе́лы

прыметнік, адносны

атупе́лы отупе́вший, отупе́лый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

атупе́лы, ‑ая, ‑ае.

Які страціў здольнасць разумець. У гэтыя хвіліны ён быў як атупелы. Чорны. // Які выяўляе атупенне сваім знешнім выглядам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отупе́вший и отупе́лый атупе́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асалаве́лы, ‑ая, ‑ае.

Які стаў расслабленым; санлівы, атупелы. Асалавелы выгляд. Асалавелыя вочы. □ Іван і ўраднік надзяваюць шапкі, бяруць пад ручкі асалавелага старшыню і, хістаючыся, вядуць яго з хаты. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбі́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыбіць.

2. у знач. прым. Прыніжаны, запалоханы, даведзены да атупення. Не падымаючы вачэй, з апушчанай галавой рушыў Саўка з лесу.. Ён быў дужа стомлены, атупелы, безуважны, прыбіты. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тру́ля ‘марудны чалавек, маруда’ (лід., Сл. рэг. лекс.). Няясна; можна параўнаць з укр. дыял. труля́ти ‘штурхаць’ (гл. туляцца) або з лат. truls, абл. truļš ‘тупы, тупалобы’, ‘атупелы (погляд)’, якое з trult ‘станавіцца тупым’, trulēt ‘тс’ < і.-е. *treu‑ (Каруліс, 2, 431).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

безува́жны, ‑ая, ‑ае.

Які не праяўляе ніякай цікавасці да каго‑, чаго‑н.; раўнадушны. Не падымаючы вачэй, з апушчанай галавой рушыў Саўка з лесу.. Ён быў дужа стомлены, атупелы, безуважны, прыбіты. Колас. // Які выказвае безуважнасць. Каршукоў глядзеў на мёртвы горад, на абгарэлыя чорныя коміны абыякавымі, безуважнымі вачамі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)